Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь
25.2K subscribers
16.7K photos
1.74K videos
3 files
4.51K links
Официальный Telegram-канал Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь.

Youtube: https://www.youtube.com/c/МинистерствотрудаисоциальнойзащитыРБ

Instagram: https://www.instagram.com/mintrud.by

#вопрос_ответ
#компетентно
#главное_за_неделю
Download Telegram
🌾🇧🇾У Міжнародны дзень роднай мовы Мінпрацы і сацабароны будзе публікаваць навіны на беларускай мове

Адным з найважнейшых складнікаў культурнага кода нацыі і патрыятычнага выхавання з’яўляецца нацыянальная мова, якая выступае не толькі ў якасці сродку камунікацыі, але галоўнага элемента культуры, сімвала нацыянальнай свядомасці.

💬 Як адзначыў А.Лукашэнка на пасяджэнні з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі: "Нельга забываць сваю мову. Калі мы не будзем ведаць беларускай мовы, - мы не беларусы. І руская мова, і беларуская мова - гэта наша. Але беларускую мову, мы яе не насаджаем, але мы будзем імкнуцца да таго, каб кожны беларус мог размаўляць на беларускай мове".

У Дзень Міжнароднага дня роднай мовы Мінпрацы і сацабароны будзе публікаваць навіны на беларускай мове.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Сёння ў Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч прадставіць у першым чытанні законапраект па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання
‼️У першым чытанні прыняты праект Закона "Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання"

У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч прадставіла законапраект па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання.

💬 Асноўнымі навацыямі законапраекта сталі:

✔️увядзенне ацэнкі патрэбнасці ў сацыяльным абслугоўванні на падставе індывідуальных патрэбнасцей і ўмоў жыццядзейнасці пажылых грамадзян і інвалідаў;

✔️увядзенне міжведамаснага падыходу пры аказанні сацыяльных паслуг і медыцынскай дапамогі (доўгачасовы догляд);

✔️дзяржаўная падтрымка самастойна ажыццяўляюць догляд, інтэграцыя дапамогі па догляду ў сістэму сацыяльнага абслугоўвання (штодзённы нефармальны догляд);

✔️новыя падыходы ў дзейнасці дамоў-інтэрнатаў, уключэнне ў сістэму сацыяльнага абслугоўвання дамоў суправаджанага пражывання, а таксама цэнтраў (дамоў) часовага знаходжання асоб БВМЖ (без вызначанага месца жыхарства).

➡️ Падрабязней
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Супрацоўнікі Столінскага ТЦСАН прынялі ўдзел у мітынгу-рэквіему "Каб помнілі…"

Больш за 9000 весак Беларусі былі знішчаны фашыстамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 627 з іх - спалены разам з жыхарамі.

У гэтым спісе і веска Варані, што ў Столінскім раёне. На днях споўнілася 80 гадоў з таго жудаснага дня, калі на досвітку ў хлеў сагналі і зажыва спалілі 44 вяскоўца, у асноўным жанчын, дзяцей ды людзей сталага ўзросту - усіх, хто не паспеў уцячы ў лес… І нават вёску ператварылі ў папялішча, каб не было куды вяртацца жывым сведкам трагедыі.

Мы будзем памятаць і рабіць высновы, каб прыемнікі фашызму ніколі не ступілі на беларускую зямлю, каб зберагчы мір для будучых пакаленняў.
Спецыяліст Мінпрацы і сацабароны выступіў на выставе рабочага адзення і СІА у Мінску

З 21 па 23 лютага ў Мінску на тэрыторыі спартыўнага комплексу «Чыжоўка-арэна» праходзіць выстава «Працоўнае адзенне. Бяспека і ахова працы».

У рамках дзелавой праграмы адбудуцца семінары для спецыялістаў па ахове працы.

Пра змены заканадаўства аб ахове працы падчас семінара «Актуальныя пытанні бяспекі і аховы працы. Змяненні ў заканадаўстве аб ахове працы» расказаў начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы працы Іван Карчэўскі.

Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з узорамі рабочага і карпаратыўнага адзення і СІА (сродкі індывідуальнай аховы), прадстаўленымі беларускімі і расійскімі вытворцамі.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У Барысаве «Паўлінку» паказалі на жэстах👏

У Міжнародны дзень роднай мовы супрацоўнікі ТЦСАН Барысаўскага раёна сумесна з інвалідамі па слыху пражылі ўсімі любімы сюжэт камедыйнай п’есы класіка беларускай літаратуры. Натхняльнікам і рэжысёрам выступіла перакладчык жэставай мовы Аксана Пятрова.

Непрафесійныя акцёры упершыню на беларускай жэставай мове стварылі яркія вобразы з нацыянальным каларытам. Твор, якому больш за 100 гадоў, і сёння выклікае непаўторныя эмоцыі і здзіўляе вострым гумарам.
Кавалькоў: «Беларусь прымае рэальныя меры па забеспячэнні роўных правоў і магчымасцяў мужчын і жанчын ва ўсіх сферах працоўнага, грамадскага і асабістага жыцця»

У Мінску адбылося пасяджэнне Савета па ўстойлівым развіцці пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця (МУР).

Валерый Кавалькоў, намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны, прадставіў праект перыядычнага даклада Рэспублікі Беларусь, які датычыцца выканання на нацыянальным узроўні палажэнняў Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх форм дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.

Ацэньваючы вынікі пабудовы і прасоўвання збалансаванай гендэрнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, можна канстатаваць, што сістэмныя меры даюць свой станоўчы вынік.

📈Гэта пацьвярджаецца і міжнароднымі рэйтынгамі. Так, Беларусь займае 36-ю пазіцыю са 146 краін у Глабальным індэксе гендэрнага разрыву. Прычым па крытэры "эканамічны ўдзел і магчымасці" рэспубліка на чацвёртай пазіцыі.

💬 Больш падрабязна
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
М.Арцёменка: «Супрацоўніцтва паміж БелТІЗ і Мінпрацы і сацабароны пастаўлена на сістэмны ўзровень»

У Мінску прайшоў выніковы Пленум Цэнтральнага праўлення ГА "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку". Удзел узяла намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.

У ходзе выступлення намеснік Міністра падкрэсліла, Беларускае таварыства інвалідаў па зроку - адно з самых шматлікіх грамадскіх аб'яднанняў інвалідаў, з'яўляецца сацыяльным партнёрам дзяржавы, які адстойвае інтарэсы людзей з парушэннямі зроку.

💬 Чытаць далей
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from BELTA
⚡️⚡️⚡️Лукашенко: армия Беларуси остается истинно народной⚡️⚡️⚡️

🇧🇾Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил соотечественников с Днем защитников Отечества и 105-летием Вооруженных Сил Республики Беларусь.

Александр Лукашенко выразил убеждение, что люди в погонах и впредь будут твердо стоять на страже мира, защищая наш родной дом - Республику Беларусь.

"Выражаю искреннюю признательность всем, кто посвятил жизнь великому делу служения Отчизне, а также тем, кто, отдав свой воинский долг, ежедневным созидательным трудом делает сильнее и богаче нашу любимую Родину".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM