МИД Беларуси 🇧🇾
1.94K subscribers
1.09K photos
55 videos
1 file
83 links
Афіцыйны акаўнт Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь | Официальный аккаунт Министерства иностранных дел Республики Беларусь | Official account of the Ministry of Foreign Affairs of the Republic of Belarus
Download Telegram
💪 17 верасня – Дзень народнага адзінства

Гэтая дата – памяць пра гістарычны момант, калі беларускі народ зноў стаў адзіным, а мяжа перастала па жывым рэзаць нашую Айчыну.

Да ўз'яднання ў 1939-м былі гады цяжкіх выпрабаванняў для жыхароў Заходняй Беларусі: гвалтоўная паланізацыя, закрыццё беларускіх школ, пераслед за мову і веру, сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. Сёння гісторыкі крок за крокам вяртаюць з забыцця ўсё новыя імёны і факты трагедый. Наш абавязак – убачыць за гэтымі архіўнымі звесткамі рэальныя лёсы землякоў, якія спазналі ізуверскую палітыку этнацыду, і зберагчы памяць пра кожнага, хто застаўся верны сваім караням.

Урокі мінулага нагадваюць: раз'яднанасць робіць нас безабароннымі, а згуртаванасць дазваляе выстаяць у любых нягодах.

Сёння адзінства – гэта мірнае неба над нашай Радзімай, магчымасць годна жыць у сваёй краіне, спакойна працаваць, гадаваць дзяцей і ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень.

Са святам!

#РАЗАМ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9🔥5🕊4🥰1💯1