Гэтая дата – памяць пра гістарычны момант, калі беларускі народ зноў стаў адзіным, а мяжа перастала па жывым рэзаць нашую Айчыну.
Да ўз'яднання ў 1939-м былі гады цяжкіх выпрабаванняў для жыхароў Заходняй Беларусі: гвалтоўная паланізацыя, закрыццё беларускіх школ, пераслед за мову і веру, сумна вядомы лагер у Бярозе-Картузскай. Сёння гісторыкі крок за крокам вяртаюць з забыцця ўсё новыя імёны і факты трагедый. Наш абавязак – убачыць за гэтымі архіўнымі звесткамі рэальныя лёсы землякоў, якія спазналі ізуверскую палітыку этнацыду, і зберагчы памяць пра кожнага, хто застаўся верны сваім караням.
Урокі мінулага нагадваюць: раз'яднанасць робіць нас безабароннымі, а згуртаванасць дазваляе выстаяць у любых нягодах.
Сёння адзінства – гэта мірнае неба над нашай Радзімай, магчымасць годна жыць у сваёй краіне, спакойна працаваць, гадаваць дзяцей і ўпэўнена глядзець у заўтрашні дзень.
Са святам!
#РАЗАМ
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16🔥5🕊4🥰2💯1