Водоканал Слоним
270 subscribers
5.69K photos
282 videos
1 file
266 links
Download Telegram
#ДзеньРоднагаСвайго #КожнаяПятніца
Сёння наша пятніца асаблівая! Праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» ператварыўся ў сапраўднае свята, якое аб'яднала ўсіх нас вакол самага дарагога.
🌟 Навокал — шчырыя ўсмешкі, гукі роднай песні і тая самая атмасфера ўтульнасці, якую ствараем мы самі. Мы ўпэўнены: сваё — гэта заўсёды найлепшае! 😊
🔥 Смак роднай хаты
Наша камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Водаканал -Слонім» на чале з дырэктарам Емеліным Уладзімірам Вячаслававічам з вялікім задавальненнем далучылася да свята! Мы арганізавалі дэгустацыю страў нашай сталовай. Кожны змог пакаштаваць тое, што любім з дзяцінства: духмяныя, шчодрыя і прыгатаваныя з душой стравы, якія даюць сілы і натхненне.
Няхай гэты дзень яшчэ раз нагадае: шанаваць сваё — значыць быць сабой. Дзякуй кожнаму, хто быў сёння з намі! 🇧🇾❤️
#Беларусь #РоднаеСваё #Смачна #Традыцыі #НашаСталовая #Пятніца
#ДзеньРоднагаСвайго

Парада №18

🚿Выкарыстоўвайце душ замест ванны, каб эканоміць ваду.

🧽Прымаючы душ на працягу 5 хвілін, вы расходуеце да 50 л вады. А для таго, каб напоўніць ванну, неабходна значна больш — да 200 л.

⌛️Пад душам вы выкарыстоўваеце ваду толькі тады, калі гэта неабходна. Калі выключаць ваду падчас намыльвання, расход можна скараціць яшчэ ў некалькі разоў.


📍МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ: Сайт | Telegram | Instagram |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеньРоднагаСвайго

Парада №20

💦 Усталюйце аэратар на кран, каб эканоміць ваду.

👍 Аэратар — гэта невялікая насадка, якая ўсталёўваецца на канец крана. Яна прапускае ваду праз спецыяльную сетку і змешвае яе з паветрам.

Дзякуючы аэратару ствараецца адчуванне больш моцнага напору вады, таму няма неабходнасці адкрываць кран на поўную магутнасць. У выніку расход вады скарачаецца, а эканомія можа дасягаць 30–50 %.

📍МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ: Сайт | Telegram | Instagram |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеньРоднагаСвайго

Парада №21

🚰 Своечасова рамантуйце няспраўную сантэхніку.

🧮 Падцякаючы кран, няспраўны зліўны бачок або пашкоджаныя трубы могуць прыводзіць да значных страт вады і павелічэння камунальных выдаткаў.

💦 Нават нязначная працечка з крана можа прывесці да страты да 24 літраў вады за суткі, а няспраўны зліўны бачок — да 200 літраў і больш.

📍МЫ Ў ІНТЭРНЭЦЕ: Сайт | Telegram | Instagram |
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM