Слонимский вестник
1.07K subscribers
38K photos
2.2K videos
7 files
27.5K links
Новости Слонимщины, региона и республики.
Ссылка на чат-бот ⤵️⤵️⤵️
https://t.me/slonves_bot
Download Telegram
31 мая аграгарадок Сянькоўшчына стаў сапраўдным цэнтрам народнай культуры

Тут прайшло  свята «Зялёныя Святкі», якое аб’яднала ўсіх, хто любіць і шануе беларускую спадчыну 🌿🇧🇾

https://www.slonves.by/zyalyonyya-svyatki-%d1%9e-syanko%d1%9eshchyne-na-slonimshchyne-adradzhayucz-starazhytnyya-tradyczyi/
🌿 “ПРЫЙШОЎ ЗЕЛЯНЕЦ -
ВЯСНЕ КАНЕЦ”🌿
💫 Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам”
працягваецца.
💫
🌿 Тройца - адно з самых прыгожых і шанаваных свят народнага календара, сімвал росквіту прыроды і пачатку лета.
🌿 Спецыялісты нашых вясковых клубных устаноў правялі сапраўднае падарожжа па традыцыях, запрасіўшы дарослых і дзяцей на фальклорныя праграмы, прысвечаныя Траецкім святкам.
🌿 У гэтыя дні кожная вёсачка напаўнялася водарам свежай зеляніны і гукамі старажытных спеваў.
🌿 Разам з гасцямі клубныя спецыялісты завівалі бярозку, плялі траецкія вяночкі, гатавалі траецкую яешню, танцавалі побытавыя танцы, гулялі ў народныя гульні.
💫 Паглядзіце на гэтыя шчырыя дзіцячыя ўсмешкі - менавіта так жыве наша традыцыя! 💫