Слонимский вестник
1.08K subscribers
39.1K photos
2.24K videos
7 files
28K links
Новости Слонимщины, региона и республики.
Ссылка на чат-бот ⤵️⤵️⤵️
https://t.me/slonves_bot
Download Telegram
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🎼21 чэрвеня ўпершыню ў аграгарадку Васілевічы прайшло СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ПЕСНЯ - ДУША НАРОДА”.

🎼На свяце гледачы змаглі пачуць частку таго багацця, што пакінулі нам нашы продкі, акунуцца ў цудоўны песенны свет і адчуць усю яго глыбіню.
🎼Народныя і ўзорныя вакальныя калектывы Слонімшчыны парадавалі шчырым і непаўторным гучаннем любімых народных песень, якія не пакінулі нікога абыякавым.

🎼Беларускія гульні, майстар-клас па выцінанцы, побытавыя танцы, яскравыя фотазоны, выстаўка работ ад мясцовых майстрых сталі прыгожым дапаўненнем свята.

🎤З вялікім задавальненнем гледачы прымалі ўдзел у інтэрактыўнай праграме “ПЕСЕННЫ КАЛОДЗЕЖ” і спявалі разам беларускія народныя песні.

Беларуская песня - гэта соль зямлі беларускай, у ёй частка душы нашага народа. Беларускія песні дарагія нашаму сэрцу, бацькам, дзядам, бабулям і кожнаму пакаленню нашага народа.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ “ПЕСНЯ - ДУША НАРОДА”.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✨СВЯТА БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ✨
“ПЕСНЯ - ДУША НАРОДА”

Як гэта было...

21.06.2025 - аграгарадок Васілевічы, Слонімскі раён.