З мэтай захавання і развіцця духоўнай спадчыны беларускага народа, папулярызацыі нацыянальнай культуры і традыцый, Слонімскі музей пачынае рубрыку “Роднае, сваё” са знаёмства з экспанатамі, якія распавядаюць аб побыце насельніцтва мінулых стагоддзяў. Прадметы побыту – сведчанні гістарычнага шляху беларускага народа, элементы традыцыйнай культуры, якія маюць значэнне ў розных сферах жыцця. 25 мая ва ўсім свеце адзначаюць Дзень ручніка. Для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга выкарыстання, але ж і нацыянальная каштоўнасць. Мова вышыўкі, не горшая за словы, можа расказаць гісторыю беларускага народа. Яна адкрывае нам цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў. Ручнікі — адзін з найбольш цікавых феноменаў традыцыйнай беларускай культуры, яны суправаджаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця, звязваючы яго з духоўнай спадчынай, пакінутай папярэднімі пакаленнямі, а таксама культурай і звычаямі продкаў.#Дзеньроднагасвайго
🇧🇾"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА- РОДНАЕ, СВАЁ!"🇧🇾 Калыска (люлька) — месца, дзе знаходзіцца дзіця ў першы год пасля нараджэння. Калыска магла быць размешчана на падлозе, магла быць прымацавана да столі, яе выраблялі з дрэва, палатна, плялі з лазы ці саломы. Падчас вырабу калыскі прытрымліваліся строгага правіла: яе павінен быў зрабіць нехта з мужчын сям'і: бацька, дзед або родны дзядзька дзіцяці. Калі майстравалі калыску, выбіралі адзін матэрыял; часцей за ўсё гэта былі расліны або дрэвы, якія хутка растуць: вярба, арэх, "каб так жа хутка расло і дзіця". Забаранялася рабіць калыску да нараджэння першага дзіцяці. Калі дзіця першы раз клалі ў люльку, прытрымліваліся цэлага шэрагу правілаў. Часцей за ўсё гэта рабілі толькі пасля хрышчэння. У хаце калыску ставілі бліжэй да печы, так, каб дзіця ляжала галавой да парога. Катэгарычна забаранялася, каб на калыску трапляла месяцавае святло. Прапануем пазнаёміцца з калыскамі, размешчанымі ў экспазіцыі музея. #Дзеньроднагасвайго
❤2👍1
🇧🇾"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ"🇧🇾 У Слонімскім краязнаўчым музеі працуе сувенірная лаўка. У нас можна набыць прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў, у тым ліку і Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў. Запрашаем завітаць у музейную сувенірную лаўку!!! Набывайце для сябе і сваіх родных беларускія сувеніры!!!#ДзеньРоднагаСвайго
❤2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ"🇧🇾 Слонімскі музей знаёміць з беларускімі стравамі #ДзеньРоднагаСвайго
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА – РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾
✅ 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Слонімскі раённы краязнаўчы музей узгадвае нашага слыннага земляка Алега Антонавіча Лойку, які шмат вершаў прысвяціў роднай Слонімшчыне. Прапануем звярнуцца да жыцця і творчасці Алега Антонавіча пад песню на яго словы.
#ДзеньРоднагаСвайго
✅ 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Слонімскі раённы краязнаўчы музей узгадвае нашага слыннага земляка Алега Антонавіча Лойку, які шмат вершаў прысвяціў роднай Слонімшчыне. Прапануем звярнуцца да жыцця і творчасці Алега Антонавіча пад песню на яго словы.
#ДзеньРоднагаСвайго
У Слонімскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства “Пясняр слонімскай зямлі”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, паэта, пісьменніка, перакладчыка, выдатнага педагога, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі – Алега Антонавіча Лойкі.
Алег Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 г. у Слоніме. Яшчэ ў юнацкія гады пазнаёміўся з паэтам Сяргеем Новікам-Пеюном, які і даслаў верш Алега “Восень” у “Баранавіцкую газету”. Пасля заканчэння 1-ай школы Алег паступіў на філалагічны факультэт БДУ, дзе пасля заканчэння і працаваў усё жыццё. Родным мясцінам, сваім землякам і роднаму гораду паэт прысвяціў шмат твораў.
Я вырас, захапляючыся тут
Высокім небам, Шчары ціхім звонам,
Агністым сонцам, лесам задумённым,
Мурамі і людзей жыццём штодзённым,
І сэрцам палюбіў я гэты кут –
Цябе, мой старадаўні, родны Слонім.
#Дзеньроднагасвайго
Алег Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 г. у Слоніме. Яшчэ ў юнацкія гады пазнаёміўся з паэтам Сяргеем Новікам-Пеюном, які і даслаў верш Алега “Восень” у “Баранавіцкую газету”. Пасля заканчэння 1-ай школы Алег паступіў на філалагічны факультэт БДУ, дзе пасля заканчэння і працаваў усё жыццё. Родным мясцінам, сваім землякам і роднаму гораду паэт прысвяціў шмат твораў.
Я вырас, захапляючыся тут
Высокім небам, Шчары ціхім звонам,
Агністым сонцам, лесам задумённым,
Мурамі і людзей жыццём штодзённым,
І сэрцам палюбіў я гэты кут –
Цябе, мой старадаўні, родны Слонім.
#Дзеньроднагасвайго
❤2
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾 Слонімскі краязнаўчы музей знаёміць з работамі мастака Уладзіміра Макарэвіча і фотаздымкамі з выставак і марапрыемстваў. Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч 28 мая 1953г. у Слоніме. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. Працаваў у Слонімскім РДК мастаком-афарміцелем, арганізатарам і кіраўніком народнай студыі выяўленчага мастацтва. Жыве ў Слоніме, працуе ў жанры лірычнага пейзажа, нацюрморта, партрэтнага жывапісу і графікі. Работы Уладзіміра Макарэвіча знаходзяцца ў фондах Слонімскага краязнаўчага музея і ў прыватных калекцыях блізкага і далёкага замежжа. #ДзеньРоднагаСвайго
❤3