Слонимский краеведческий музей
58 subscribers
3.13K photos
57 videos
2 files
102 links
Download Telegram
В дни школьных каникул учащиеся школ города посещают интерактивную научно-познавательную выставку «Экспириментус», которая  проходит в выставочном зале  музея. "Экспириментус" собрал  ребят 1-х классов СШ №9 вместе с родителями и преподавателями.
Выставка продолжит работу до 10 мая
Слонімскі музей працягвае рубрыку “Гісторыка-культурныя каштоўнасці Слонімшчыны”

Будынак пабудаваны з цэглы ў 1905 г. Займае астраўное становішча ў забудове вуліцы Янкі Купалы перад мастом праз канал Агінскага. Адпаведна ўчастку забудовы план дома атрымаў трапецыяпадобную канфігурацыю. Фасады маюць інтэнсіўную крапоўку і архітэктурна-дэкаратыўную апрацоўку. Арнаментальнай цаглянай кладкаю дэкарыраваны ліштвы прамавугольных аконных праёмаў, карнізы, лапаткі і завяршальны атык. Архітэктурна-дэкаратыўная трактоўка будынка, якая дасягаецца сродкамі майстарскай цаглянай кладкі, складаная канфігурацыя плана — характэрныя асаблівасці грамадзянскага будаўніцтва пачатку XX стагоддзя. Планіроўка дома зменена. Распаўсюджанне ў горадзе, як і па ўсёй краіне, у другой палове XIX — пачатку XX стагоддзя падобнага тыпу будаўніцтва звязана з меркаваннямі эканоміі, рацыяналізму і функцыяналізму. Будаўніцтва такіх дамоў зводзілася да звычайнай неатынкаванай муроўкі і спрыяльнай планіровачнай арганізацыі. Архітэктурна-дэкаратыўную аздобу выкарыстоўвалі выключна на вулічным фасадзе будынка і выконвалі самымі спрошчанымі сродкамі — звычайнай арнаментальнай муроўкай. Тэматыка дэкору мела абмежаваны характар, што надавала забудове адзіны архітэктурна-мастацкі напрамак. Ён абумоўліваўся і належнасцю большасці праектаў аднаму архітэктару, а часцей майстру-муляру.
В каникулярное время школьники занимаются не только отдыхом, но и стремятся к познанию нового. Они с удовольствием посещают музей, где можно много узнать об истории родного края🏛🏛🏛