У выставачнай зале музея адбыўся круглы стол “З любоўю да роднага горада” у межах 13 дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню сталых людзей. Пасля азнаямлення з экспанатамі выставы “Слонім – і фарбамі, і словам” адбыўся абмен уражаннямі ад выставы. Часта гучалі словы: прыгажосць, майстэрства, павага, настальгія. Галіна Эдуардаўна Урадзімская прачытала свае вершы, прысвечаныя роднаму гораду. У кнізе водгукаў быў пакінуты запіс.
19 октября в рамках районного Дня охраны труда прошло собрание трудового коллектива музея, на котором были рассмотрены вопросы соблюдения требований охраны труда при выполнении отдельных видов работ. Также освещены вопросы предупреждения пожаров и гибели людей в них. Состоялся разговор о социальной безопасности.
У дні восеньскіх канікул экспазіцыю і выстаўкі Слонімскага музея актыўна наведваюць школьнікі горада і раёна.
Слонімскі музей працягвае рубрыку "Цікавы экспанат" і знаёміць з экспанатам з калекцыі І.Стаброўскага, размешчаным у экспазіцыі аддзела гісторыі - каменная зернецёрка. Зернецёрка - найстаражытная прылада для памолу зерня. Ужывалася яшчэ з позняга палеаліту. З неаліту становіцца масавым прадметам.
Выкарыстоўваліся камяні моцных парод. Зерне насыпалася на ніжні камень і расціралася верхнім.
Выкарыстоўваліся камяні моцных парод. Зерне насыпалася на ніжні камень і расціралася верхнім.
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з гісторыка-культурнай спадчынай. Слонімшчына багата не толькі на помнікі архітэктуры, мастацтва, але і на помнікі гісторыі і асабліва звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Адзін з такіх помнікаў, брацкая магіла, знаходзіцца ў вёсцы Міжэвічы. У ёй пахаваны 644 воіна Чырвонай Арміі, якія загінулі ў чэрвені 1941 г. і 11 – 13.07.1944 г. на тэрыторыі сельсавета ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік – скульптуры воіна і партызанкі. 11.11.2001 сюды перапахаваны астанкі 21 воіна. Усяго пахавана 665, з іх вядомы 9.
Праект "Гісторыка-культурныя каштоўнасці Слонімскага раёна"
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у аг. Жыровічы. Перад будынкам аграрна-тэхнічнага каледжа пахаваны 48 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх — воіны 69-й стралковай дывізіі 48-й арміі 1-га Беларускага фронта, якія 10 ліпеня 1944г. вызвалілі Жыровічы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На брацкай магіле ў 1956 г. устаноўлены пірамідальны абеліск. У 1968г. пастаўлены помнік – двухфігурная скульптурная кампазіцыя.