Слонимский краеведческий музей
58 subscribers
3.13K photos
57 videos
2 files
102 links
Download Telegram
У выставачнай зале музея адбыўся круглы стол “З любоўю да роднага горада” у межах 13 дэкады “Залаты ўзрост”, прысвечанай Дню сталых людзей. Пасля азнаямлення з экспанатамі выставы “Слонім – і фарбамі, і словам” адбыўся абмен уражаннямі ад выставы. Часта гучалі словы: прыгажосць, майстэрства, павага, настальгія. Галіна Эдуардаўна Урадзімская прачытала свае вершы, прысвечаныя роднаму гораду. У кнізе водгукаў быў пакінуты запіс.
Новая выставка в Слонимском музее
19 октября в рамках районного Дня охраны труда прошло собрание трудового коллектива музея, на котором были рассмотрены вопросы соблюдения требований охраны труда при выполнении отдельных видов работ. Также освещены вопросы предупреждения пожаров и гибели людей в них. Состоялся разговор о социальной безопасности.
У дні восеньскіх канікул экспазіцыю і выстаўкі Слонімскага музея актыўна наведваюць школьнікі горада і раёна.
Слонімскі музей працягвае рубрыку "Цікавы экспанат" і знаёміць з экспанатам з калекцыі І.Стаброўскага, размешчаным у экспазіцыі аддзела гісторыі - каменная зернецёрка. Зернецёрка - найстаражытная прылада для памолу зерня. Ужывалася яшчэ з позняга палеаліту. З неаліту становіцца масавым прадметам.
Выкарыстоўваліся камяні моцных парод. Зерне насыпалася на ніжні камень і расціралася верхнім.
Працягваем знаёміць нашых чытачоў з гісторыка-культурнай спадчынай. Слонімшчына багата не толькі на помнікі архітэктуры, мастацтва, але і на помнікі гісторыі і асабліва звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Адзін з такіх помнікаў, брацкая магіла, знаходзіцца ў вёсцы Міжэвічы. У ёй пахаваны 644 воіна Чырвонай Арміі, якія загінулі ў чэрвені 1941 г. і 11 – 13.07.1944 г. на тэрыторыі сельсавета ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1967 г. на брацкай магіле савецкіх воінаў пастаўлены помнік – скульптуры воіна і партызанкі. 11.11.2001 сюды перапахаваны астанкі 21 воіна. Усяго пахавана 665, з іх вядомы 9.