ПУЛ Зельвенский
1.23K subscribers
22.4K photos
3.68K videos
11 files
8.1K links
Download Telegram
🔥🔥🔥Второй день Анненского кирмаша открыт🐴
👍53
😍 Сёння будзем радаваць вас прыгажосцю: у мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш!

📜 Ён бярэ пачатак у ХVIII стагоддзі, калі ў пасёлку збіраліся гандляры і рамеснікі з Рэчы Паспалітай і іншых еўрапейскіх краін.
🐴 На кірмашы актыўна прадавалі коней. Гэтая жывёла стала сімвалам свята і самой Зэльвы.

Новае дыханне знакаміты фэст атрымаў у 2001-м, а ў 2021-м адзначыў 300-гадовы (!) юбілей.

📸 Прапануем акунуцца ў атмасферу аднаго з самых старажытных свят Беларусі.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
3👍2
🎶 Арганізатары Ганненскага кірмашу ў Зэльве прапануюць гасцям разнастайную праграму з удзелам творчых калектываў Беларусі.

🔥 Уражваюць не толькі канцэрты, але і «Кірмаш рамёстваў» з майстар-класамі народных умельцаў, падворкі-інсталяцыі зэльвенскіх арганізацый і многае іншае.

Традыцыйна ў цэнтры ўвагі на кірмашы — коні. Ахвотныя могуць пракаціцца на павозцы ці брычцы, павучыцца асновам верхавой язды і паглядзець, як з жывёламі ўпраўляюцца прафесіяналы.

Таксама працуюць гандлёвыя рады і фуд-корт. Завершыцца Ганненскі кірмаш салютам і феерычным вогненным шоу.

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».
👍52