ПУЛ Слонимский
3.59K subscribers
36.3K photos
4.58K videos
208 files
9.27K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
✨МАСТАЦТВА ГЛІНЫ І АГНЮ

🍀Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская прымае ўдзел у Свяце ганчара "Мастацтва гліны і агню"🔥, якое праходзіць у гарадскім пасёлку Поразава Свіслацкага раёна:
☝️менавіта гэтае мястэчка некалі было буйным ганчарным цэнтрам.
‼️Пляцоўка свята ператварылася ў сапраўдную майстэрню пад адкрытым небам, дзе ў рэальным часе спаборнічаюць керамісты і ганчары:
майстар са Слоніма ўдзельнічае ў намінацыі "Керамічная цацка" і стварае ляльку-бразготку "Клапатлівая маці".
Жадаем поспеху!

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🔥1
✨Фестываль "КЕРАМІКА КРЭВА"

🌼Абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва" у чарговы раз урачыста распачаў сваю працу.
☝️Да ўдзелу ў конкурснай праграме фестываля былі запрошаны майстры не толькі з Гродзенскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў краіны: Слонімскі раён на фестывалі прадстаўляе майстар аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская.
‼️ Пад старажытнымі сценамі Крэўскага замка праходзіць творчае спаборніцтва, падчас якога звыш 25 ганчароў і керамістаў дэманструюць сваё майстэрства і калекцыі работ.
☀️🌾Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў прадставіла да конкурсу пано "Мая Радзіма - васільковы край, поле і духмяны каравай", а таксама праводзіць майстар-клас па мастацкай кераміцы.

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
❤3🔥3
🌾"ДАЖЫНКІ - 2026" у Карэлічах🌾

✨Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" прымаюць удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026" у Карэлічах.
🌾Жыхароў і гасцей свята майстры прыемна здзіўляюць калекцыямі сваіх арыгінальных творчых работ і прывабліваюць да ўдзелу ў майстар-класах па народных рамёствах на традыцыйных пляцоўках:
🌾"Залатыя ніці зямлі" (саломапляценне) - аплікацыя саломкай Анастасіі Зелянко;
🧶"Жаночая доля - прыгажосць краіны" (прымеркаваная Году беларускай жанчыны) - выраб традыцыйнай лялькі Іны Пацынка.

🌾Запрашаем усіх жадаючых на свята!

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
👍2