ПУЛ Слонимский
3.52K subscribers
33.5K photos
4.26K videos
208 files
8.8K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
🥮ПАЎЛАЎСКІ КАРАВАЙ🥮

🥮21 чэрвеня аграгарадок Навасёлкі сабраў прыхільнікаў і захавальнікаў беларускіх традыцый на брэндавым фестывалі “Паўлаўскі каравай”, які стаў выдатнай магчымасцю дакрануцца да самабытнай культуры Слонімшчыны і бліжэй пазнаёміцца з элементам НКС.

💫Госці свята з цікавасцю асвойвалі народныя рамёствы: майстры арганізавалі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе, ткацтве паясоў, вышыўцы, кераміцы і стварэнні упрыгожванняў для каравая.

На тэматычных пляцоўках кожны жадаючы мог пачаставацца традыцыйнай ежай, паўдзельнічаць у народных гульнях і сфатаграфавацца на яскравых фотазонах.

🎼Святочную атмасферу і выдатны настрой дарылі калектывы Слонімскага раёна — народны ансамбль народнай песні «Жывіца» і народны вакальны ансамбль «Славяначка», а таксама паважаныя госці — народны ансамбль песні “Уладары” Ваўкавыскага раённага цэнтра культуры.

💥Фестываль пакінуў цёплыя ўспаміны і яшчэ раз пацвердзіў каштоўнасць і непаўторнасць нашых народных вытокаў.

#БрэндыГродзеншчыны
#КультураСлонімшчыны
1
📸ФОТАФАКТ📸

ФЕСТЫВАЛЬ “ПАЎЛАСКІ КАРАВАЙ”, аграгарадок Навасёлкі Слонімскага раёну.



#БрэндыГродзеншчыны
#КультураСлонімшчыны