ПУЛ Слонимский
3.52K subscribers
33.5K photos
4.26K videos
208 files
8.8K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🗓 «Кожная пятніца – роднае, сваё!»

МАРГ аб'явіла пра запуск новага праекта
🇧🇾

У рамках ініцыятывы суб'екты гаспадарання і простых беларусаў заклікаюць кожную пятніцу насіць адзенне і абутак беларускай вытворчасці, гатаваць з мясцовых прадуктаў, слухаць і трансліраваць айчынную музыку, чытаць і размаўляць на беларускай мове.🇧🇾

🛍Крамы і прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у акцыі, змогуць прапаноўваць скідкі на беларускія тавары.

#️⃣ Беларусы таксама змогуць дзяліцца ў Сеціве сваёй актыўнасцю ў рамках ініцыятывы з дапамогай спецыяльных хэштэгаў #ДзеньРоднагаСвайго і #ДеньРодногоСвоего.

Поддержать канал бустами🔼

Inst📹|TikTok📹|ВК💬|OK💬|FB 💬
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾“КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!”🇧🇾

Зберагаем разам сваю спадчыну і знаёмімся з традыцыйнай выпечкай Слонімскіх караваяў.

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
#ДзеньРоднагаСвайго
Вучні і настаўнікі ўстаноў адукацыі Слонімшчыны далучыліся да рэалізацыі праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё!”.
Пятніца 9 студзеня прайшла пад дэвізам #ДзеньБеларускагаСлова. Ва ўсіх школах і дзіцячых садах адбыўся марафон “Мова родная – свая”, дзеці прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Размаўляй са мной па-беларуску”, з асаблівай павагай і пяшчотай аднесліся да беларускай паэзіі і на перапынках паміж урокамі чыталі велічныя радкі з вершаў класікаў беларускай літаратуры і сучасных аўтараў.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки: @pul_slonimsky
Forwarded from ФОК Щара
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Кожная пятнiца – РОДНАЕ, СВАЁ!❤️🇧🇾

Далучайся і ты!👍

💛 Апранай адзенне і абутак мясцовых вытворцаў
💛 Смакуй стравы з мясцовых прадуктаў
💛 Слухай беларускую музыку
💛 Чытай і размаўляй на беларускай мове

ДУ “Слонімскі РФСК” ФАК “ШЧАРА”таксама далучаюцца і запрашаюць цябе правесці пятніцу па-беларуску!

КОЖНУЮ ПЯТНІЦУ ТРЭНАЖОРНАЯ ЗАЛА СА ЗНІЖКАЙ 👌30 % 5р 00к

ДАЛУЧАЙСЯ І ТЫ❤️🇧🇾
#дзеньроднагасвайго #кожнаяпятніцароднаесваё #далучайся #слонім #врек
🇧🇾"КОЖНАЯ ПЯТНІЦА- РОДНАЕ, СВАЁ!"🇧🇾

У Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры завіталі маленькія наведвальнікі дзіцячага садка №7 г.Слоніма.
У аддзеле рамёстваў дзеці бліжэй пазнаёміліся з народнымі рамёствамі беларусаў.
Але, больш за ўсё іх зацікавіла калекцыя беларускіх традыцыйных лялек, з якой іх пазнаёміла і правяла майстар-клас па вырабе лялькі-мотанкі "Берагіня", майстар народных мастацкіх рамёстваў - Іна Міхайлаўна Пацынка.
Майстрыха паказала дзецям кожную ляльку і расказала пра яе прызначэнне ў жыцці чалавека.

З радасцю перадаем традыцыі продкаў малодшаму пакаленню!

#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾

МАЯ КРАІНА СКАРБАЎ

Прыгожыя і непаўторныя
сцэнічныя касцюмы народнаму вакальнаму ансамблю "Славяначка" вырабілі на УП "Скарбніца"

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего
Читай белорусское: «Кожная пятнiца — роднае, сваё»

🌸Проект «Кожная пятнiца — роднае, сваё», направленный на поддержку и продвижение национальной продукции, культуры, языка и местных производителей, приглашает поддержать белорусскую книгу и отечественных авторов.

📚Каждый из вас может присоединиться к проекту и приобрести в филиалах ОАО «Белкнига» книжную продукцию, размещенную на специальных полках, помеченных плакатами проекта. Так же, в рамках проекта, на базе филиалов предприятия пройдут презентации книг, встречи и дискуссии с участием белорусских авторов и известных гостей.

🇧🇾 Пусть каждая пятница станет днём настоящей любви к своей культуре! Читайте белорусское, читайте своё!
#ДзеньРоднагаСвайго

@mininform
Проголосовать за канал
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ 🇧🇾
💫СЛОНІМСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР КУЛЬТУРЫ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА АБЛАСНОГА ПРАЕКТА “ВЯСЕЛЛЕ ПА БЕЛАРУСКІМ КАНОНАМ”.💫
Аддзелам метадычнай работы зладжана фальклорна-этнаграфічная экспедыцыя да жыхарак аграгарадка Васілевічы - Герасімчык Людмілы Васільеўны і Вайчык Марыі Васільеўны. Падчас сустрэчы жанчыны шчыра расказалі пра вясельныя традыцыі свайго краю і падзяліліся ведамі пра тое, як раней рыхтавалі і выпякалі вясельны каравай.
Сярод узнятых тэм былі:
🌟 абрады і песні, якія суправаджалі вяселле;
🌟 рэцэпты і тэхніка замесу каравая;
🌟 аздабленне і сімволіка каравая ў вясельным абрадзе;
🌟 падзяліліся жанчыны і сямейнымі фотаздымкамі.
Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Атрыманая інфармацыя і рэцэпты былі запісаныя для архіва і для далейшай метадычнай апрацоўкі, захавання і перадачы будучаму пакаленню.

#ДзеньРоднагаСвайго
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ СВАЁ🇧🇾


🎥ВІДЭААГЛЯД🎥

Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены семінар-практикум "Народная творчасць у сучаснай святочнай культуры беларусаў: зберажэнне, папулярызацыя і прывабліванне насельніцтва да беларускіх традыцый святкавання Вербнай нядзелі і Вялікадня".

#ДзеньРоднагаСвайго
ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ

💫АБРАД ВЫПЕЧКІ ВЕЛІКОДНЫХ КАРАВАЯЎ 💫

🥮На Слонімшчыне спакон вякоў бытуе мясцовая традыцыя выпякаць караваі на розныя патрэбы: Вяселле, Вялікдзень, Троіцу і для сустрэчы гасцей. Унікальная рэцэптура і тэхналогія мясцовага печыва была адзначана ўключэннем у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, а самі караваі даўно сталі брэндам Слонімшчыны.

🥮Напярэдадні Вялікадня Паўлаўская этнагасцёўня напоўнена цёплым водарам ад печы, пахам альховых паленцаў і сакральнай цішынёй.
Галоўныя носьбіты і транслятары элемента НКС, якімі з’яўляюцца ўдзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы сабраліся ў каравайнай, каб правесці абрад выпечкі знакамітых велікодных караваяў:
Пасха” - пірог для асвячэння;
“Крыжык” - пірог для памерлых продкаў;
“Пляцёнка” - пірог для валачобнікаў; “Бабкіны пірагі” - для дзетак; “Мазурка” - пірог для гасцей; “Чырвоная горка” - пірог для хатняй жывёлы.

#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ДзеньРоднагаСвайго
#ДзеньРоднагаСвайго, ДеньРодногоСвоего

Пятніца, 10 красавіка, ва ўстановах адукацыі Слонімшчыны прайшла пад дэвізам “Перакладчыцкі вінегрэт” і стала працягам праекту “#Кожная пятніца – роднае, сваё!”
Вучні спаборнічалі ў веданні самабытных і яркіх беларускіх слоў, словазлучэнняў і выразаў. З дапамогай настольных гульняў на роднай мове ўдалося разнастаіць вучэбны працэс і пры­віць вучням цікавасць да роднага слова, пашырыць слоўнікавы запас і развіць крэатыўнае мысленне.
#ДзеньРоднагаСвайго 
#ДеньРодногоСвоего

Сёння наша пятніца асаблівая: праект «Кожная пятніца — роднае, сваё» ператварыўся ў сапраўднае свята проста тут і цяпер! Вакол – усмешкі, гук роднай песні, шчырыя размовы. Гэта марафон любові да сваёй зямлі. Няхай наш сённяшні дзень напоўніцца веданнем: сваё – гэта лепшае.
#ДзеньРоднагаСвайго 
#ДеньРодногоСвоего

Пятніца б'е ключом 🔥
Падчас мерапрыемства праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» гучала беларуская музыка, людзі размаўлялi па-беларуску – і гэта цудоўна.
🤝 Падтрымайце нашых вытворцаў, пакажыце, што нам ёсць чым ганарыцца. Зрабіце фота і пастаўце #ДзеньРоднагаСвайго  – хай уся краіна бачыць, якое яно, сапраўднае беларускае свята.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
На мерапрыемстве «Кожная пятніца — роднае, сваё» пытаемся ў наведвальнікаў: чаму вы выбіраеце беларускае? Адказ адзін – гэта якасна, гэта наша, гэтым хочацца ганарыцца.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#ДзеньРоднагаСвайго
#ДеньРодногоСвоего
На мерапрыемстве «Кожная пятніца — роднае, сваё» пытаемся ў наведвальнікаў: чаму вы выбіраеце беларускае? Адказ адзін – гэта якасна, гэта наша, гэтым хочацца ганарыцца.
🇧🇾 КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ! 🇧🇾
Шануем сваё! Захоўваем роднае! Перадаем нашчадкам!

Захавальнікі і папулярызатары нематэрыяльнай культурнай спадчыны нашай бацькаўшчыны - удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы - здзейснілі старажытнае святадзейства - выпеклі для маладых традыцыйны для Слонімшчыны вясельны каравай.

Вясельны каравай - не проста хлеб, а сапраўдны мастацкі твор, дзе кожная дэталь мае свой сакральны сэнс. Птушкі на ім сімвалізуюць каханне, каласкі - дабрабыт, а кветкі - маладосць і прыгажосць. У кожны з замесаў цеста былі ўкладзены добрыя думкі і шчырыя малітвы і песні за шчасце новай сям'і.


Праз гэты прыгожы абрад, нашы майстрыхі перадаюць “код народа” — нашы спрадвечныя каштоўнасці і традыцыі, якія яднаюць нас з мінулым і даюць моц для будучыні. Праз пах свежага хлеба і цяпло народнай песні мы папулярызуем тое, што робіць нас беларусамі.

#ДзеньРоднагаСвайго
#КожнаяпятніцаРоднаёсваё
#ВяртаннеДаВытокаў
#КухнязВодарамТрадыцый
У Слонімскім краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства “Пясняр слонімскай зямлі”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння нашага славутага земляка, паэта, пісьменніка, перакладчыка, выдатнага педагога, прафесара, доктара філалагічных навук, члена-карэспандэнта Акадэміі навук Беларусі – Алега Антонавіча Лойкі.
Алег Лойка нарадзіўся 1 мая 1931 г. у Слоніме. Яшчэ ў юнацкія гады пазнаёміўся з паэтам Сяргеем Новікам-Пеюном, які і даслаў верш Алега “Восень” у “Баранавіцкую газету”. Пасля заканчэння 1-ай школы Алег паступіў на філалагічны факультэт БДУ, дзе пасля заканчэння і працаваў усё жыццё. Родным мясцінам, сваім землякам і роднаму гораду паэт прысвяціў шмат твораў.
Я вырас, захапляючыся тут
Высокім небам, Шчары ціхім звонам,
Агністым сонцам, лесам задумённым,
Мурамі і людзей жыццём штодзённым,
І сэрцам палюбіў я гэты кут –
Цябе, мой старадаўні, родны Слонім.
#Дзеньроднагасвайго