ПУЛ Слонимский
3.54K subscribers
35.3K photos
4.5K videos
208 files
9.13K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
‼️ ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️
💫 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 💫

Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.

Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні трэціх класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, каб наведаць анімацыйную праграму “Цуда-печка”.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.
‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️

🌾КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 🌾

✨Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет", які адбываўся ў Мінску.
✨Для жыхароў і гасцей сталіцы дэманстравалася выстаўка калекцый творчых работ у тэхніках "аплікацыя саломкай", "выраб традыцыйнай лялькі", "тэкстыльныя сувеніры", а таксама праводзіліся майстар-класы па ткацтве пояса, аплікацыі саломкай, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі.✨
✨Вялікую колькасць вырабаў ручной работы дэманстравалі лепшыя майстры з усёй Беларусі.

✨У выніку Слонімскі аддзел рамёстваў атрымаў ДЫПЛОМ 1 СТУПЕНІ - за творчыя калекцыі работ і афармленне выставачнай экспазіцыі.👍💐❤️✨