Forwarded from КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
‼️ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ‼️
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾
💫Выстаўка "Чароўны свет выцінанкі" працягвае прывабліваць юных наведвальнікаў.💫
✨Адбылася чарговая творчая сустрэча носьбіта элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" Людмілы Руткоўскай з вучнямі Гімназіі √1 г.Слоніма.
Дзеці даведаліся пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці. Разнастайныя тэматычныя работы ўразілі прысутных і вызвалі шмат пытанняў аб сакрэтах тэхніцы іх выканання.
Прыгажосць цудоўных работ вызвала ў дзяцей жаданне паспрабаваць сябе ў гэтым відзе творчасці.❤️👍🌿🌺💫

‼️ ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️
💫 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 💫
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні трэціх класаў ДУА “Сярэдняя школа №8 г.Слоніма”, каб наведаць анімацыйную праграму “Цуда-печка”.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” пазнаёмілі дзетак з гісторыяй традыцыйнага печыва на Слонімшчыне, з цікавасцю дзеці разглядалі прадметы сялянскага побыту, прымалі ўдзел у гульнях і з імпэтам працавалі над вырабам “шышак” і “кветак” для аздаблення караваяў.

‼️ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️
🌾КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 🌾
✨Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў "Вясновы букет", які адбываўся ў Мінску.
✨Для жыхароў і гасцей сталіцы дэманстравалася выстаўка калекцый творчых работ у тэхніках "аплікацыя саломкай", "выраб традыцыйнай лялькі", "тэкстыльныя сувеніры", а таксама праводзіліся майстар-класы па ткацтве пояса, аплікацыі саломкай, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі.✨
✨Вялікую колькасць вырабаў ручной работы дэманстравалі лепшыя майстры з усёй Беларусі.
✨У выніку Слонімскі аддзел рамёстваў атрымаў ДЫПЛОМ 1 СТУПЕНІ - за творчыя калекцыі работ і афармленне выставачнай экспазіцыі.👍💐❤️✨