ПУЛ Слонимский
3.52K subscribers
33.5K photos
4.26K videos
208 files
8.8K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
💫 ПЕСНЯ — ДУША НАРОДА 💫

🌟18 ліпеня аграгарадок Васілевічы ў другі раз стаў музычным цэнтрам Слонімшчыны! Тут з вялікім поспехам прайшло свята народнай песні “Песня — душа народа”. 🎼

🔸 Гледачы акунуліся ў чароўны свет народных песен, адчулі іх глыбіню і прыгажосць. Выступленні народных і ўзорных калектываў Слонімшчыны кранулі сэрцы кожнага — гучанне было шчырым, непаўторным і родным.

🔸 Цудоўным дапаўненнем свята сталі беларускія гульні, майстар-клас па народных мастацкіх рамёствах, “Васілёўскія прысмакі”, побытавыя танцы і яскравыя фотазоны.

🔸 З вялікім азартам госці паўдзельнічалі ў праграме «Адгадай мелодыю», дзе кожны змог выканаць любімыя народныя матывы.

Гэта быў дзень, напоўнены шчырай любоўю да роднай культуры, якая жыве ў песнях, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

#БрэндыГродзеншчыны
#КультураСлонімшчыны
1
🪻“БЛАКІТ НЯБЁСАЎ” НА СЛОНІМШЧЫНЕ!🪻

💫26 ліпеня, у 10 юбілейны год, аграгарадок Міжэвічы ператварыўся ў цэнтр самабытнай культуры, дзе разгарнулася свята ў гонар лёну — каштоўнай расліны, упамянутай ў песнях і захаванай на гербе Беларусі.

🌟Свята аб’яднала людзей розных пакаленняў. Прысутныя любаваліся ільняным адзеннем, каштавалі незвычайныя пачастункі і асвойвалі народныя рамёствы на майстар-класах пад спевы народнага вакальнага ансамбля “Рябинушка”, узорнай студыі “Шанс” і артыстаў мясцовага цэнтра культуры.

💫Малодшае пакаленне шчыра радавалася атракцыёнам і прысмакам, а прыгожыя фотазоны пакінулі кожнаму напамін пра гэтае цёплае свята.

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
2
“БЛАКІТ НЯБЁСАЎ” НА СЛОНІМШЧЫНЕ!🪻

ФОТАФАКТ….
Як гэта было…

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
🔥3
💫МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА💫
У аграгарадку Вялікія Шылавічы адбылося Свята землякоў

💫Свята землякоў у Вялікіх Шылавічах зноў сабрала разам усіх, для каго гэты куток Слонімшчыны з’яўляецца найбольш дарагім і любімым. Сэнсавым цэнтрам урачыстасці стала шанаванне жыхароў аграгарадка, якія сваёй працай ствараюць дабрабыт роднага краю.

💫Акрамя багатай канцэртнай праграмы з удзелам мясцовай самадзейнасці, артыстаў Слонімскага раённага цэнтра культуры госці маглі наведаць выставы, інтэрактыўныя лакацыі і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.

💫Асаблівым момантам свята стала захаванне лакальнай духоўнай традыцыі: супольнае стварэнне вялікай свечкі, якую пасля асвячэння ў храме будуць запальваць на Боскай літургіі на працягу года.

💫Гэтае свята яшчэ раз даказала, што Вялікія Шылавічы — гэта вёска з багатай душой і светлай будучыняй.

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
💫СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ
“МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”💫

📸ФОТАФАКТ📸
Як гэта было…
аг.Вялікія Шылавічы, 1 жніўня 2026

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны