ПУЛ Слонимский
3.51K subscribers
33.5K photos
4.26K videos
208 files
8.8K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
Чаму малады ветурач з горада вырашыла пусціць карані ў сельскай мясцовасці і раіць гэта іншым

Аўтар: Алена Дзядзюля

Замацаванне маладых кадраў на сяле — адна з найважнейшых задач. Для яе вырашэння робіцца шмат: паляпшаецца інфраструктура, ручную працу спрашчаюць новыя тэхналогіі, будуецца жыллё з усімі выгодамі — не горшае за гарадское. Акрамя ўсялякіх «плюшак» вялікае значэнне маюць і іншыя фактары, у тым ліку чалавечы: стабільнае прадпрыемства, добры калектыў, падтрымка на ўсіх этапах і што немалаважна — давер. Усё гэта дапамагае маладым спецыялістам не проста хутчэй адаптавацца, але і развівацца, рэалізоўваць новыя ідэі.

У гэтым мы ўпэўніліся падчас знаёмства з галоўным ветурачом СУП «АграПаўлава» Слонімскага раёна Ангелінай СУМАРУК. Яна прыехала сюды па размеркаванні і засталася: ужо чатыры гады працуе ў гаспадарцы і адчувае, што знайшла сваё месца.
«Наш чалавек!»
Сельгаспрадпрыемства спецыялізуецца на малочна-мясной вытворчасці, тут створаны малочнатаварны комплекс і 6 ферм па адкорме бычкоў. Штодня Ангеліна сярод 
сваіх падапечных рагуль. Іх агульная колькасць — 4312 галоў, у тым ліку 790 — дойнае стада.
— Жыллё далі. Заробак добры. Яна ў нас і ў прафсаюзе задзейнічана, і ва ўсіх мерапрыемствах. Актыўная, хваткая, да людзей можа знайсці падыходы, пагаварыць, накіраваць. Наш чалавек! — дае характарыстыку маладому спецыялісту брыгадзір Аляксандр ГУРБО.
Дарэчы, вырасла дзяўчына ў Слоніме, з яе сваякоў у сельскай гаспадарцы дагэтуль ніхто не працаваў. Сама яна выбрала жыццё ў аграгарадку. Аднак сумаваць па горадзе не прыходзіцца — пры жаданні даехаць туды можна за 15–20 хвілін.
«Для годнага жыцця ў вёсцы ёсць усе ўмовы»
Моладзі, якая толькі выбірае будучую прафесію ці месца працы, Ангеліна раіць больш пільна прыгледзецца да Слонімшчыны. У тым жа СУП «АграПаўлава» ёсць шмат магчымасцяў сябе праявіць: гаспадарка развіваецца, нядаўна адкрыўся новы комплекс па адкорме бычкоў, хутка яшчэ адзін аб’ект увойдзе ў эксплуатацыю. Для добрых і адказных спецыялістаў тут створаны ўсе ўмовы, каб расці, што, у сваю чаргу, адбіваецца на даходах.

Рэгіён увогуле вельмі прывабны для моладзі: актыўна будуецца жыллё, работнікі сельскай гаспадаркі могуць пахваліцца заробкамі, тут бурліць культурна-грамадскае жыццё, побач святыя мясціны — Жыровічы, Сынкавічы. На пытанне, чаму некаторыя маладыя спецыялісты пасля таго, як адпрацуюць па размеркаванні, з’язджаюць з вёсак, Ангеліна Сумарук мае сваё меркаванне:
— Праца ў сельскай гаспадарцы спецыфічная. Натуральна, могуць быць тыя, хто не гатовы браць на сябе адказнасць.
Бывае, камусьці цяжка вызначыцца, чаго яны хочуць ад жыцця. 
Магчыма, тут проста трэба пасталець, але бачу і зваротны рух, калі людзі, якія з’ехалі з вёскі, вяртаюцца. А для годнага жыцця ў вёсцы сёння, паверце, ёсць усе ўмовы.
Свядомы выбар
Стаць урачом Ангеліна марыла з дзяцінства, толькі спачатку не магла вызначыцца, каго будзе лячыць — людзей ці жывёл. Але да 9 класа ўжо зрабіла выбар. Скончыла на выдатна Ляхавіцкі аграрны каледж, пасля атрымала дыплом урача ветэрынарнай медыцыны ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце.
Дзяўчына прызнаецца, што ў яе нават і думкі не ўзнікала, што нешта можа пайсці не так. Яна прыйшла працаваць у гаспадарку, якую сама выбірала. СУП «АграПаўлава» — ад-
но з найлепшых сельгаспрадпрыемстваў у раёне, па надоях на карову трымае другое месца. З калектывам пазнаёмілася яшчэ падчас студэнцкіх практык.
— Адаптацыйны перыяд не быў складаным, мяне ўсе падтрымлівалі, давалі каштоўныя падказкі, — успамінае яна. — Я ўдзячна калегам з раённай ветстанцыі за вельмі моцную падтрымку. Ёсць магчымасць для абмену вопытам. Арганізоўваецца вучоба, праводзяцца семінары.
Ангеліна ўпэўнена, што настаўніцтва, падтрымка маладых спецыялістаў на першых этапах вельмі важныя. Аднак шмат што залежыць і ад самога чалавека, яго жадання працаваць, развівацца, вучыцца, не баяцца смелых ідэй, быць гатовым укараняць новае.
«Складана, але цікава»
Жывёлагадоўля — тая сфера, да якой прыкіпаеш. Тут востра адчуваеш аддачу ад сваёй працы, бачыш, як растуць гадаванцы — дзяўчыне асабліва падабаецца працаваць з малымі цялятамі. Мае яна свае падыходы і да дарослых жывёл, а кароў называе «мае дзяўчаты».
— Урач ветэрынарнай медыцыны, які вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай, сутыкаецца з рознабаковай працай. Ён павінен не толькі займацца прафілактыкай захворванняў, але і разбірацца ў кармленні, вывучаць пытанні, звязаныя з нарыхтоўкай кармоў, кармавымі сумесямі. Па знешнім выглядзе жывёл можна «счытваць», як іх даглядаюць і кормяць. Важна разбірацца ў тэхналогіі вырошчвання жывёл у розных узроставых групах. Як бачыце, дастаткова аб’ёмны набор задач. Гэта ўсё складана, але цікава, — сцвярджае Ангеліна Сумарук.

Сумаваць не прыходзіцца — няма калі сядзець на адным месцы, прызнаецца яна. Рух зацягвае. Яе не пужае, што працоўны дзень пачынаецца а шостай гадзіне раніцы (бывае і раней), што часам і ноччу прыходзіцца ехаць на дапамогу, напрыклад, калі якая кароўка не можа расцяліцца. Жывёлы адчуваюць настрой чалавека, рэагуюць на добрыя словы. Пры гэтым трэба захоўваць упэўненасць.
А яшчэ для маладога спецыяліста важна, калі побач — надзейная падтрымка. З добрым калектывам ніякія складанасці не палохаюць, напрыклад, як мінулая зіма. У практыцы Ангеліны яна ўпершыню выдалася з моцнымі працяглымі маразамі:
— Рыхтаваліся загадзя. Уцяплілі прафілакторый, зрабілі сарціроўку цялят, арганізавалі дадатковае выпойванне. На ферме кругласутачна дзяжурылі спецыялісты. Мы справіліся. І набылі каштоўны вопыт, перагледзелі тэхналогію ўтрымання самых маленькіх цялят ад 0 да 2 месяцаў.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Forwarded from Девяточка
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Твой вклад в безопасность детей!
Друзья, к сожалению, в 2026 году на территории Республики Беларусь наблюдается тревожная тенденция — растёт количество детей, пострадавших от киберпреступлений. 😔

Мошенники становятся хитрее, а защищённость наших детей — наша общая ответственность.

🚨Давайте внесём свой вклад в кибербезопасность на территории Слонимского района и всей страны!

Ставим 🙂— если ты за безопасность!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Слонимский район: заготовка кормов — это искусство. Каждый этап влияет на здоровье стада и прибыль хозяйства. Высокое качество начинается с поля.
#КСУП_Суворова
Крупнейшая агропромышленная выставка "Белагро-2026" открылась в Минске.

В этом году площадка объединила более 570 участников из 12 стран. В первый день ее посетили большое количество зарубежных делегаций, почетные гости.
🏰Во дворе Нового замка развернется масштабная туристическая выставка-ярмарка

Одним из самых ярких событий XV Республиканского фестиваля национальных культур станет двухдневная туристическая выставка-ярмарка «Гродненская область – территория комфортного туризма».

В экспозиции примут участие все районы Гродненской области. 💪

💥Посетителей ждут интерактивные программы, дегустации, мастер-классы и бизнес-семинар с участием представителей Беларуси и России.

ПРИСЛАТЬ НОВОСТЬ| САЙТ| ПОДПИСАТЬСЯ | ПОДПИСКА НА ГАЗЕТУ | MAX
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🧐Специалистами Слонимского ЦГЭ еженедельно проводится оценка зон отдыха на соответствие требованиям санитарно-эпидемиологического законодательства с последующим отбором проб воды из водоемов.
Пробы воды, отобранные 01.06.2026 из двух водоемов (пруд в 235м от АЗС № 47, расположенной по пр.Независимости(оз.Солдатское) и пруд в 356м от АЗС № 32 по ул.Багратиона) соответствуют гигиеническим нормативам по микробиологическим и санитарно-химическим показателям.Купание детей и взрослых РАЗРЕШЕНО на  обеих зонах рекреации.
‼️🌊Для безопасного отдыха на воде специалисты рекомендуют купаться только в водоемах,где проведено обследование и очистка дна акваторий,осуществляются еженедельные лабораторные исследования воды,проведено благоустройство пляжей.Также напоминаем о необходимости отдыхающим на зонах рекреации соблюдать чистоту,обеспечивать порядок и не забывать соблюдать основные меры безопасности
🚒 На территории Слонимского района активно продолжается республиканская профилактическая акция «Безопасные каникулы».

В ее рамках работники Слонимского районного отдела по чрезвычайным ситуациям регулярно посещают пришкольные лагеря и детские сады

📍Полезные и увлекательные встречи прошли для воспитанников детского сада №15 города Слонима и Жировичского детского сада Слонимского района, а также для ребят, отдыхающих в лагерях на базе средней школы №7 города Слонима и Жировичской средней школы