ПУЛ Слонимский
3.52K subscribers
34.1K photos
4.35K videos
208 files
8.9K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

🏆НАШЫ ЎЗНАГАРОДЫ🏆

На абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" у рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства у г.Ліда адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Гарадзенскі сувенір".
Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Лепшае пано ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі саломкай" ўзнагароджана Анастасія Зелянко - загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры (майстар па аплікацыі саломкай) ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры".
Віншуем майстра і жадаем творчых поспехаў у справе адраджэння мастацтва аплікацыі саломкай.💐
ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" у рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства.
Майстры прадставілі жыхарам, гасцям г.Ліда, экспертнаму журы лепшыя калекцыі сваіх творчых работ выкананых у беларускіх традыцыйных тэхніках- вышыўцы(Алена Міхед- Народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы), мастацкай кераміцы(Юліана Васюхоўская), дэкаратыўным роспісе(Марыя Зелянко), вырабе традыцыйных лялек(Іна Пацынка), карункапляценні(Ірына Герасімчык), выцінанка (Людміла Руткоўская-носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі"), аплікацыі саломкай(Анастасія Зелянко- носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення"(аплікацыя саломкай)).
Прадэманстравалі майстар-класы па народных рамёствах, здзівілі вырабамі ручной работы і цікавай фотазонай.