ПУЛ Слонимский
3.52K subscribers
34.4K photos
4.39K videos
208 files
8.95K links
Актуальная информация о Слонимщине, регионе и республике!

Здесь мы собираем для вас самые интересные и важные новости, события и достижения, чтобы вы всегда были в курсе событий.
Наш чат-бот: @Pul_slonimsky_bot
Download Telegram
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃8 чэрвеня ў аграгарадку Сянькоўшчына прайшло брэндавае мерапрыемства - НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”🍃

🍃Распачалося свята з абраду “ВАДЖЭННЕ КУСТА” - старажытнага рытуала, які сімвалізуе адзінства з прыродай і абнаўленне жыцця.
🍃Траецкі гурт з песнямі прайшоў па аграгарадку, віншуючы жыхароў са святам.
🍃А на падворках разгарнуліся традыцыйныя дзеянні - пажаданні, замовы на добры ўраждай, траецкія карагоды.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” прадоўжылася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына, яно акунула ўсіх удзельнікаў у атмасферу старажытных традыцый і народнай весялосці, дзе кожны мог дакрануцца да багацця нацыянальнай спадчыны.

🍃Госці з радасцю прымалі ўдзел у кумаванні, завіванні бярозкі, побытавых танцах, майстар-класе па вырабу “шышак” для ўпрыгожвання Паўлаўскага каравая, а таксама смакавалі беларускія прысмакі і Траецкі каравай.

🍃Асаблівае зачараванне святу надалі выступленні творчых калектываў Слонімскага раённага цэнтра культуры, чые яркія нумары і задорныя песні напоўнілі паветра радасцю і натхненнем.