Forwarded from КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
‼️ ЛЮДЗІ. ПАДЗЕІ. ФАКТЫ‼️
💫 КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ 💫
Папулярызацыя нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна працягваецца.
Сёння ў Паўлаўскую этнагасцёўню завіталі вучні 8 класа сярэдняй школы №2 г.Слоніма, для якіх удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” правялі анімацыйную праграму “Традыцыі выпечкі Паўлаўскіх караваяў”.
Падлеткі з цікавасцю слухалі пра гісторыю традыцыйнага печыва Слонімшчыны, прымалі ўдзел у беларускіх народных гульнях, а таксама працавалі над вырабам “шышак” для аздаблення караваяў.

‼️ЛЮДЗІ.ПАДЗЕІ.ФАКТЫ‼️
💫ЯДНАЕМСЯ З РАМЕСТВАМІ💫
У рамках рэалізацыі раённага праекта "КУЛЬТУРНУЮ СПАДЧЫНУ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ!", майстры Слонімскага аддзела рамёстваў арганізавалі перасоўную выстаўку народных мастацкіх рамёстваў "Жывая ніць традыцый" у філіяле "Вялікашылавіцкі цэнтр культуры".
У рамках выстаўкі былі праведзены майстар-класы па народных рамёствах:
❌ вышыўцы крыжом - Міхед А.М., народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы;
🌾 аплікацыі саломкай - Зелянко А.В., носьбіт практык мастацтва аплікацыі саломкай;
👤 вырабе абярэгавай лялькі - майстар Пацынка І.М.;
🧶 ткацтве пояса на настольным лентаткацкім станку - майстар Дзевятчанка В.А.
Кожны жадаючы мог дакрануцца да традыцыйных народных заняткаў нашых продкаў праз удзел у майстар-класах, а тыя, у каго гэта атрымалася былі вельмі задаволены!