Forwarded from Служба спасения 🇧🇾
Для нашага народа такой спрадвеку з’яўляецца беларуская. Паспрабуем здзівіць вас цікавымі фактамі пра нашу мову.
− Беларуская мова не менш старажытная, чым іншыя славянскія мовы. Яна ўзыходзіць да гаворак плямёнаў дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў, якія насялялі землі паміж Прыпяццю і Заходняй Дзвіной, Дняпром і Сожам. Яшчэ ў дапісьмовую пару нашы продкі стваралі на ёй мудрыя казкі, фантастычныя легенды і меладычныя калыханкі, − расказаў Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Сёння немагчыма назваць дакладную дату з’яўлення беларускай мовы. Бо мова не чалавек, яна не нараджаецца ў адну хвіліну. Лічыцца, што пісьменнасць прыйшла на беларускія землі разам з хрысціянствам у канцы X стагоддзя. Папярэднічала гэтай падзеі стварэнне азбукі.
У ІХ стагоддзі ў Цэнтральнай Еўропе ўтварылася Мараўскае княства. На яго чале стаяў князь Расціслаў, які вырашыў, што хрысціянства можа стаць рэлігіяй, якая аб’яднае плямёны ў новай дзяржаве. Тады з Візантыіі да князя прыязжаюць два настаўнікі − Кірыл і Мяфодзій. Менавіта яны лічацца стваральнікамі кірыліцы − азбукі, літары якой леглі ў аснову беларускага алфавіта.
Цікавы факт, што ў сучасным беларускім алфавіце 32 літары, а ў алфавіце нашых продкаў іх было 44. Алфавіт вывучалі ў прамым і адваротным парадку. Хто з нас цяпер можа пахваліцца тым, што назаве літары ад Я да А?
У старажытнасці, пакуль Францыск Скарына не пачаў друкаваць кнігі, усе літары былі рукапісныя. Яшчэ адна адметнасць у тым, што літары мелі лікавае значэнне. З гэтай мэтай над літарай ставіўсяспецыяльны значок − цітла.
Надзейнай крыніцай пазнання беларускай мовы XIV–XVIII стагоддзяў з’яўляецца «Гістарычны слоўнік беларускай мовы». Слоўнік не мае аналагаў у свеце. Ён налічвае 37 выпускаў, у якіх патлумачана амаль 75 000 старабеларускіх слоў.
Працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы супаў з перыядам так званага славянскага Адраджэння. У 1906 годзе ў Пецярбургу ў беларускім выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца» быў надрукаваны «Беларускі лямантар, або Першая навука чытання» − першы буквар на беларускай мове, а за ім «Першае чытанне для дзетак-беларусаў» Цёткі (Алаізы Пашкевіч).
Колькі сёння ў свеце налічваецца моў, ніхто дакладна не скажа. Ёсць даныя, што ад 3,5 да 6 тысяч. Прыемна тое, што беларуская мова ўваходзіць у першую сотню высокаразвітых моў свету (а такіх усяго 180).
Больш цікавых фактаў пра беларускую мову чытайце на старонках часопіса «Служба выратавання».
#дзеньроднаймовы #службавыратавання #цікавыяфакты
https://t.me/studia112
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤59👍20🔥10👏1