МЧС Беларуси
✔
45.6K subscribers
6.43K photos
4.68K videos
1 file
9.16K links
Ваш проводник в мир безопасности!

❓Задавайте свои вопросы через @MesQuestionBot
Download Telegram
📸 ФОТАФАКТ: яркія моманты рэспубліканскіх спаборніцтваў па мнагабор’і выратавальнікаў.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤64🔥21👍13👏5
📲 Увага! Сёння, 21 лютага, на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галаледзіца, раніцай месцамі чакаецца туман.

❗️Фактары небяспекі: зніжэнне бачнасці, пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.

⏺Прагноз надвор’я пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. У ранішнія гадзіны месцамі туман. На асобных участках дарог галаледзіца. Вецер заходні з пераходам на паўдневы 4–9 м/с, парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра -4,+1°С.

Паводле данных Белгідрамета і МНС.

✅ Чытаць падрабязней | Падпісацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍37❤16🔥5😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾 З Днём роднай мовы! 🇧🇾

🇧🇾 Сёння мы святкуем не проста свята – мы ўшаноўваем голас нашай зямлі, памяць продкаў і жывую нітку, што злучае нас паміж сабой.

💪Беларуская мова – гэта пяшчота і сіла, мудрасць і хараство, тое, што робіць нас сабой.

💪 Дзякуй, што былі з намі на гэтым тыдні – разам мы робім нашу мову мацнейшай і больш чутнай.

Няхай яна гучыць смела, прыгожа і ўпэўнена – у нашых словах, у нашых справах, у нашых сэрцах. Беражом, любім і нясём далей тое, што належыць нам па праву.

🇧🇾З Днём роднай мовы, сябры!

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2❤122🔥18👍14👏4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Ратавальнікі эвакуіравалі 22 чалавекi на пажары ў Гомелі.

📲 Сёння ноччу сістэма перадачы паведамленняў аб НС «Маланка» паведаміла аб задымленні ў інтэрнаце па праспекце Кастрычніка.

Па прыбыццi падраздзяленняў МНС адбывалася задымленне ў калідоры на першым паверсе пяціпавярховага будынка.

🔴Ратавальнікі арганізавалі працэс эвакуацыі 22 чалавек, астатнія жыхары выйшлі самастойна.

Пры дапамозе вогнетушыцеля работнікі МНС ліквідавалі пажар.

Пацярпелых няма. Прычына здарэння высвятляецца.

На месце здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤36👍20🔥5👏2😱1
❤23🔥7👍4👏4
Якое слова зашыфравана на малюнку?
Anonymous Quiz
91%
Ратавальнiк
5%
Ракетка
4%
Запалка
❤41👍20🔥10
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒 Ратавальнікі ліквідавалі пажар у будынку на плошчы Свабоды ў Лепелі.

📞Сёння раніцай ратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў адміністрацыйным будынку ў раённым цэнтры. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася гарэнне ў акне на другім паверсе.

Пацярпелых няма. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі ўзгаранне.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы пажару працавалі 3 адзінкі тэхнікі МНС.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤31👍20🔥8😱2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️ Работнікі МНС выратавалі пенсіянерку падчас пажару ў Мінску.

☎️ Сёння раніцай на нумар «112» суседзі паведамілі пра дым у пад’ездзе жылога дома па вуліцы Райніса. Да месца выкліку аператыўна выбылі падраздзяленні МНС.

Прыбыўшы, на другім паверсе ў жылым пакоі кватэры ратавальнікі выявілі гарэнне маёмасці, а таксама ў адным з пакояў знаходзілася жанчына без свядомасці. Работнікі МНС вынеслі яе з небяспечнай зоны і перадалі брыгадзе медыкаў. Пасля аказання дапамогі пенсіянерку шпіталізавалі.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Прычына здарэння высвятляецца. На месцы здарэння працавалі 5 адзінак тэхнікі МНС.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤35👍24🔥5😱5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚒 Работнікі МНС выратавалі 12 чалавек на пажары ў інтэрнаце ў Паставах.

Паведамленне аб пажары ў інтэрнаце па вуліцы Гайдара паступіла ратавальнікам ад відавочцаў у 12-04. Па прыбыцці да месца выкліку назіралася задымленне з вокнаў другога і трэцяга паверхаў.

⏺Работнікамі МНС з 2-га і 3-га паверхаў выратаваны 12 чалавек, з якіх 4 дзеці. Адзін чалавек пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі быў шпіталізаваны.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца. На месцы пажару працавалі 4 адзінкі тэхнікі.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤41👍19🔥6😱4👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — пераможца спаборніцтваў па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур.

💫 Сёння ў Спартыўна-стралковым комплексе імя Маршала Савецкага Саюза С. К. Цімашэнкі прайшоў традыцыйны чэмпіянат па стральбе сярод кіраўнікоў сілавых структур, прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У чэмпіянаце прымалі ўдзел 15 каманд, якія прадстаўлялі розныя ведамствы. Наймацнейшых вызначалі ў трох практыкаваннях:
🔵стральба з малакалібернага пісталета, дыстанцыя 25 м.
🔵стральба з малакалібернай вінтоўкі, дыстанцыя 50 м.
🔵стральба з пісталета Макарава, дыстанцыя 25 м.

🥇 Міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім Сіняўскі ў практыкаванні «Стральба з малакалібернага пісталета, дыстанцыя 25 м» заняў першае месца, яго намеснік Ігар Болатаў у гэтым жа практыкаванні — другое. У агульнакамандным заліку Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стала першым.

✅ Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤44🔥27👍20👏11