МЧС Беларуси
45.1K subscribers
6.23K photos
4.44K videos
1 file
8.81K links
Ваш проводник в мир безопасности!

Задавайте свои вопросы через @MesQuestionBot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒Пажар у Жодзіне: ратавальнікі МНС выратавалі траіх чалавек.

📞Сёння ўвечары ў службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэр пяціпавярховага дома па праспекце Міра.

Па прыбыцці падраздзяленняў МНС да месца выкліку з акна кватэры на трэцім паверсе назіраўся дым. Гаспадыню кватэры, яе мужа і ўнучку знайшлі на балконе. Работнікі МНС вывелі іх з кватэры і перадалі медыкам для далейшага абследавання.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

Прычына здарэння высвятляецца.

#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
67👍30🔥12👏3😱3
📲 Увага! Сёння, 19 лютага, на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галаледзіца.

❗️Фактары небяспекі: пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.

Прагноз надвор’я воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі снег. У ранішнія гадзіны месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра -3-9 °С, у паўднёвых раёнах -1-2°С.

Паводле данных Белгідрамета і МНС.

Чытаць падрабязней | Падпісацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
164👍23😢7🔥3😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒 Работнікі МНС выратавалі жанчыну на пажары ў Мінску.

☎️ Учора ратавальнікам ад відавочцы паступіла паведамленне аб дыме з падвала ў Мінску па вул. Берасцянскай. Да месца выкліку выехалі падраздзяленні МНС.

Прыбыўшы, у падвале пяціпавярховага жылога дома ў спартыўнай зале адзінаборстваў работнікі МНС знайшлі загаранне столевай свяцільні, у памяшканнях падвала было шчыльнае задымленне. Каля дзвярэй запаснога выхаду знаходзілася жанчына, якая самастойна пакінуць памяшканне не змагла. Ратавальнікі вывелі пацярпелую на свежае паветра і перадалі медыкам. Пасля агляду жанчыну адпусцілі па месцы жыхарства, яна не пацярпела.

У выніку загарання пашкоджана стольная свяцільня, закопчаныя памяшканні падвала. Прычына здарэння высвятляецца.

На месцы працавала 7 адзінак тэхнікі МНС.


#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4222🔥11😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Вадзім Сіняўскі прыняў удзел у Адзіным дні інфармавання ў РАСН «ЗУБР».

Міністр па надзвычайных сітуацыях наведаў Рэспубліканскі атрад спецыяльнага назначэння «ЗУБР», дзе азнаёміўся з сучаснымі ўзорамі тэхнікі і абсталявання, правёў ацэнку ходу мадэрнізацыі інфраструктуры атрада, а таксама прыняў удзел у Адзіным дні інфармавання з асабовым складам.

У пераддзень Дня абаронцы Айчыны галоўнай тэмай стала «Абарончая моц беларускай арміі і патрыятызм у сучасных умовах». Акрамя таго, падчас мерапрыемства былі разгледжаны ключавыя пытанні дзейнасці МНС, патрыятычнага выхавання і павышэння прафесійнай падрыхтоўкі выратавальнікаў.

#афiцыйна

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
46👍22🔥7👏5
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥Вадзім Сіняўскі прыняў удзел у адкрыцці нарады работнікаў прэс-службы.

Галоўная мэта – выпрацоўка адзіных падыходаў да прасоўвання ведамаснай павесткі ў 2026 годзе, умацаванне іміджу органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях і ўдасканаленне формаў узаемадзеяння з грамадствам у лічбавым асяроддзі.

– Усе задачы вызначаны, але ёсць нюансы, якія патрабуюць сумеснага абмеркавання для ўдасканалення нашай дзейнасці. Сёння прэс-служба – гэта не толькі інфармацыйны рэсурс, але і сур'ёзны інструмент, які абавязаны выкарыстоўваць усе падраздзяленні міністэрства без выключэння. Наладзіць гэтае ўзаемадзеянне – асноўная мэта нашай сустрэчы, – адзначыў міністр.


У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва міністэрства, начальнікі падраздзяленняў цэнтральнага апарату, Мінскага гарадскога і абласнога ўпраўленняў МНС, работнікі прэс-службы ведамства, а таксама рэдакцыі часопісаў «Служба выратавання», «Юны выратавальнік» і «Прамысловая бяспека».

Чытаць падрабязней | Падпісацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👏2319👍13🔥8
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥 Другі дзень рэспубліканскіх спаборніцтваў па шматбор’і выратавальнікаў «Пошукава‑выратавальныя работы» ва зімовых умовах.

🪨 Удзельнікі праходзяць складаную комплексную паласу выпрабаванняў на вадзе, на вышыні, у ўмовах перасечанага рэльефу і абмежаванага часу – усё гэта мадэлюе рэальныя ўмовы працы выратавальнікаў. Кожнае выпрабаванне – гэта праверка фізічнай падрыхтоўкі, тэхнічных навыкаў, умення працаваць з высотным і водным абсталяваннем, а таксама здольнасці дзейнічаць зладжана ў стрэсавых сітуацыях.

🟠 Этапы спаборніцтваў ішлі бесперапынна нават уначы і працягнуліся раніцай.

Заўтра ўдзельнікаў чакае вырашальны, фінальны дзень спаборніцтваў – менавіта ён вызначыць, хто стане лепшымі пасля праходжання амаль 50‑кіламетровай паласы найскладанейшых выпрабаванняў.

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4817🔥9
📲 Увага! Сёння, 20 лютага, на асобных участках дарог рэспублікі захаваецца галаледзіца.

❗️Фактары небяспекі: пашкоджанне (абрыў) ліній сувязі і электраперадач, ускладненне руху транспарту, павелічэнне верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў, рызыка траўматызму насельніцтва.

Прагноз надвор’я: воблачна з праясненнямі. Пераважна без ападкаў. Месцамі слабы туман. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, паўночна-заходні 4-9 м/с. Тэмпература паветра -2 -8 °С.

Паводле данных Белгідрамета і МНС.

Чытаць падрабязней | Падпісацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4213🔥7😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️У Верхнядзвінскім раёне ратавальнікі ліквідавалі пажар у будынку кафэ.

☎️Учора вечарам ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары ў кафэ ў вёсцы Стрэлкі. На момант прыбыцця работнікаў МНС да месца выкліку адбывалася адкрытае гарэнне аднапавярховага будынка.

На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС. На момант узнікнення пажару ў кафэ нікога не знаходзілася. Пацярпелых няма.

Прычына і абставіны здарэння высвятляюцца.

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
34👍17🔥5😱1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
⚡️Работнікі МНС выратавалі мужчыну на пажары ў Капыльскім раёне.

☎️Сёння ноччу ў службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў двухкватэрным жылым доме ў вёсцы Камсамольская. Па прыбыцці падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ўнутры дома. Як высветлілася, каля 00-20 адзін з суседзяў пачуў гук апавяшчальніка, які спрацаваў. Выйшаўшы на вуліцу, ён выявіў дым з суседняй кватэры, пасля чаго мужчына звярнуўся да суседкі, якая і паведаміла пра здарэнне ў МНС.

У задымленым памяшканні ратавальнікі выявілі гаспадара кватэры і вынеслі яго на вуліцу, выкарыстоўваючы маску для выратаванага. Пенсіянер шпіталізаваны.

Работнікі МНС аператыўна ліквідавалі пажар.

На месцы здарэння працавала 4 адзінкі тэхнікі МНС. Прычына здарэння высвятляецца.

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
43👍22🔥5😱3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏆 Вынікі рэспубліканскіх спаборніцтваў «Пошукава‑выратавальныя работы».

💪 Два дні і дзве ночы каманды працавалі ў экстрэмальным рэжыме, пераадольвалі складаную зімовую дыстанцыю і больш за 50 тэхнічных этапаў. Пасля напружанай барацьбы падведзены вынікі.

Прызёры спаборніцтваў:

🥉месца – каманда Мінскага абласнога ўпраўлення МНС;
🥈месца – каманда сталічных выратавальнікаў;
🥇 месца – Рэспубліканскі атрад спецыяльнага прызначэння «ЗУБР».

Усе ратавальнiкi ўпэўнена прайшлі ўсе этапы і паказалі найвышэйшы ўзровень падрыхтоўкі.

Чытаць падрабязней | Падпісацца
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
50👍17🔥11👏1
📸 ФОТАФАКТ: яркія моманты рэспубліканскіх спаборніцтваў па мнагабор’і выратавальнікаў.

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
64🔥21👍13👏5