МЧС Беларуси
45.1K subscribers
6.23K photos
4.44K videos
1 file
8.81K links
Ваш проводник в мир безопасности!

Задавайте свои вопросы через @MesQuestionBot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒Ратавальнікі ліквідавалі пажар у інтэрнаце ў Салігорску.

📞Паведамленне пра здарэнне на вул. Заслонава паступіла ў службу МНС праз сістэму перадачы паведамленняў «Маланка».

Па прыбыцці падраздзяленняў МНС стала вядома, што на 4 паверсе дзевяціпавярховага будынка ў двухпакаёвым блок-пакоі адбылося загаранне пасцельных прыналежнасцей на плошчы 2 кв. м.

Дзякуючы своечасоваму спрацоўванню сістэмы гукавога і маўленчага апавяшчэння і работнікам МНС, з небяспечнай зоны былі эвакуіраваны 67 чалавек, у тым ліку 10 дзяцей.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Папярэдне пацярпелых няма.

На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

Прычына здарэння высвятляецца.

#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
87👍33🔥11😢4👏2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒Начны пажар у Магілёве: работнікі МНС эвакуіравалі 12 чалавек.

📞Сёння ў 02-18 у службу МНС ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў пяціпавярховым жылым доме на бульвары Дняпроўскім.

На момант прыбыцця падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне ў кватэры на першым паверсе. Гаспадар знаходзіўся на вуліцы. З-за моцнага задымлення ў пад'ездзе работнікі МНС з вышэйразмешчаных паверхаў эвакуіравалі 12 чалавек.

Ніхто не пацярпеў. Ратавальнікі аператыўна ліквідавалі пажар. На месцы здарэння працавалі 4 адзінкі тэхнікі МНС.

Верагодней за ўсё, да
пажару прывяло неасцярожнае абыходжанне з агнём.

#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4630🔥16😢10👏1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒Пажар у Жодзіне: ратавальнікі МНС выратавалі траіх чалавек.

📞Сёння ўвечары ў службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў адной з кватэр пяціпавярховага дома па праспекце Міра.

Па прыбыцці падраздзяленняў МНС да месца выкліку з акна кватэры на трэцім паверсе назіраўся дым. Гаспадыню кватэры, яе мужа і ўнучку знайшлі на балконе. Работнікі МНС вывелі іх з кватэры і перадалі медыкам для далейшага абследавання.

Пажар ліквідаваны ратавальнікамі. На месцы працавала 5 адзінак тэхнікі МНС.

Прычына здарэння высвятляецца.

#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
67👍30🔥12👏3😱3
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚒 Работнікі МНС выратавалі жанчыну на пажары ў Мінску.

☎️ Учора ратавальнікам ад відавочцы паступіла паведамленне аб дыме з падвала ў Мінску па вул. Берасцянскай. Да месца выкліку выехалі падраздзяленні МНС.

Прыбыўшы, у падвале пяціпавярховага жылога дома ў спартыўнай зале адзінаборстваў работнікі МНС знайшлі загаранне столевай свяцільні, у памяшканнях падвала было шчыльнае задымленне. Каля дзвярэй запаснога выхаду знаходзілася жанчына, якая самастойна пакінуць памяшканне не змагла. Ратавальнікі вывелі пацярпелую на свежае паветра і перадалі медыкам. Пасля агляду жанчыну адпусцілі па месцы жыхарства, яна не пацярпела.

У выніку загарання пашкоджана стольная свяцільня, закопчаныя памяшканні падвала. Прычына здарэння высвятляецца.

На месцы працавала 7 адзінак тэхнікі МНС.


#пажар

Падпісацца на канал МНС Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4222🔥11😱1