Образование.Ленинский.Минск
7.94K subscribers
45.2K photos
4.51K videos
1 file
9.73K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
👨‍🏫 🔛 Вопыт шматгадовай дзейнасці па стварэнні і выкарыстанні лінгвістычна-краязнаўчых інавацыйных праектаў прадставіў на Рэспубліканскім краязнаўчым форуме настаўнік СШ √•111 Мікалай Курыловіч.
#педагогіЛенінскага
#якасць_адукацыі
👍17💯9👏2
Образование.Ленинский.Минск
Photo
✔️ Ілья ВАЛЫНЕЦ, пераможца рэспубліканскага конкурсу "💯 ідэй для Беларусі" (намінацыя "Грамадства і сацыяльная сфера"), падзяліўся ўражаннямі са сваім класным кіраўніком:
"💫🕊Добры вечар, Мікалай Юр'евіч! Быў прыемна ўражаны сённяшнім мерапрыемствам і хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім арганізатарам! Добра падабранае месца ў спалучэнні з класічнай музыкай стварылі цудоўную, цёплую атмасферу! Такія сустрэчы натхняюць на новыя дасягненні на карысць нашай Радзімы! Яшчэ раз вялікі дзякуй, будзем і далей крочыць да новых АЛІМПАЎ пры падтрымцы школы і раёна!"
#адукацыяЛенінскага
#якасць_адукацыі

🕊 Шчырыя словы падзякі за арганізацыю ўрачыстага мерапрыемства #Ленінскі_Алімп_2024 і рэалізацыю творчых задумак і ідэй — Аліне СЯРГЕЙЧЫК, галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, дырэктарам устаноў адукацыі Алесі ЗЯНЕВІЧ, Таццяне ВАЛАДКЕВІЧ, Святлане МУСІЛОВІЧ, Дзмітрыю БЯКЦЯШКІНУ, Наталлі МАЛЯРЭВІЧ.
❤30👏12👍7💯6🕊3👨‍💻1
📚👩‍🎓 Паліна Лагвіновіч, вучаніца гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча, паспяхова прайшла іспыт па гісторыі Беларусі і атрымала адзнаку "9".

Паліна ўпэўнена, што той, хто ведае і шануе гісторыю сваёй краіны, здольны правільна арыентавацца ў жыцці і ствараць будучае сваё і роднай зямлі. Дзяўчына марыць быць настаўніцай замежнай мовы.
#якасць_адукацыі
#экзамены_2024
🎥 Такую матывацыю на добрыя адзнакі сёння ранкам атрымалі гімназісты — з добрым настроем і з добрымі ведамі.
💯11👍3
👩‍🎓 Знаёмцеся, калі ласка, з Нэлі Цітко, вучаніцай 11 класа гімназіі 28 імя Уладзіміра Караткевіча, уладальніцай выніку ў 💯 балаў па французскай мове.

Сакрэт поспеху Нэлі ў любові да прадмета, удзеле ў алімпіядах і конкурсе рытарычнага майстэрства, а яшчэ ў адказнасці перад сваім настаўнікам.

🔝Настаўнік Нэлі і астатніх вучняў, што атрымалі больш за 90 балаў, — Валянціна Віктараўна Арлова. На думку настаўніка, найлепшыя дасягненні — гэта вынікі карпатлівай штодзённай працы і ўстойлівых імкненняў.
#выпускнік_2024💯
#якасць_адукацыі
📖 Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як не робіць ніхто, - і тады пераможаш.
©У. Караткевіч
👍32🏆3🥰2❤1👏1
🧑‍🎓 Прадстаўляем! Арсеній Любаскін — выпускнік гімназіі √•40 імя Янкі Лучыны, які атрымаў 💯 балаў па беларускай мове і 98 балаў па матэматыцы!

Арсеній старанны і адказны малады чалавек з высокай самадысцыплінай і імкненнем да самаўдасканалення.

🔝Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікалаеўна Сямашка падтрымлівае жыццёвую пазіцыю Арсенія: "Каб 🏃‍♂ дайсці да мэты, трэба найперш ісці!"
#якасць_адукацыі
#выпускнік_2024💯
Няхай мары збудуцца! Поспехаў і шчасця ў дарослым жыцці!
👍29❤2🥰1👏1🕊1
Министерство образования Беларуси
📚БЕЛОРУССКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ. В чем миссия и уникальность — смотрите «Со знаком качеСТВа» ✔️Что могут белорусские школьники? ✔️Как стать студентом? ✔️И почему учиться никогда не поздно? 🔴 НЕ ПРОПУСТИТЕ новую серию «Со знаком качеСТВа» 20 июня в 18:45 на СТВ.
📊 Сапраўдная #якасць_адукацыі! Вынік экзаменаў 4️⃣0️⃣0️⃣ балаў.

🧑‍🎓Марк КОДЗЕНЕЎ, выпускнік гімназіі √•1, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", уладальнік 💯-бальных сертыфікатаў ЦТ па матэматыцы, англійскай мове, мае 💯 балаў за дыплом  першай ступені на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ды 💯 балаў за атэстат.

Марк не толькі бліскуча вучыўся, але і як член БРСМ прымаў актыўны удзел у грамадска значных мерапрыемствах, удзельнічаў у літаратурна-гістарычных дыялогах, быў удзельнікам Рэспубліканскага апошняга званка ў Брэсце.
#выпускнік_2024💯
#адукацыяЛенінскага
🕊Наш гонар і павага Марку і яго настаўнікам!
💯22👏9🔥4👍2🏆2
🔢 (98 * 3) + 100 = ?

Адказ на гэтае пытанне дакладна ведае Ілья ВАЛЫНЕЦ, выпускнік профільнага класа сярэдняй школы №111 імя Міхала Каснерыка.


Па выніках ЦЭ і ЦТ ён атрымаў тры сертыфікаты па 98 балаў. Сярэдні бал атэстата Ільі — 10.

🔝Дасягнуць высокіх вынікаў на ЦЭ і ЦТ дапамаглі Святлана ПРАТАСЕВІЧ — дырэктар школыі настаўнік фізікі, Мікалай КУРЫЛОВІЧ — настаўнік беларускай мовы, Ніна КАЛЯДА — настаўнік матэматыкі.

"Ілья ўпэўнены, што дабрыня, удзячнасць і любоў да сваёй Радзімы🇧🇾 — галоўныя законы чалавецтва!" — ганарыцца выпускніком  яго класны кіраўнік Мікалай КУРЫЛОВІЧ.

Жадаем Ільі шчасця і поспехаў!
#выпускнік_2024💯
#якасць_адукацыі
#адукацыяЛенінскага
💯16👍7❤1👏1🤓1
🔝Навукова-творчы калектыў СШ №111 імя Міхаіла Каснерыка з гонарам і адказнасцю прымае ўдзел у рэспубліканскай выставе інавацыйнай творчасці, прымеркаванай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
#якасць_адукацыі 🇧🇾
💯12👏9
🔝На старонках "Настаўніцкай газеты" 20 верасня — гімназія N28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска.

Гімназія — тэрыторыя для развіцця і асобаснага росту.
Так вызначае сябе педагагічны калектыў. Адна з місій гімназіі — захаванне і распаўсюджанне беларускай культуры, гісторыі і традыцый.
📈🕊 На думку дырэктара Алесі Зяневіч, адна з галоўных задач — дапамагчы кожнаму ўдзельніку адукацыйнага працэсу адчуць перспектыву росту.

✔️Падрабязней у N 72 (8934) "Настаўніцкай газеты", рубрыка "Школа кіравання".
#якасць_адукацыі
#кіраваннеадукацыяй
#адукацыяЛенінскага
👏9👨‍💻5👍2❤1🔥1
📚📈 Педагогі Ленінскага раёна праводзяць заняткі ў МГІРА на павышэнні кваліфікацыі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу».

📖 Алеся Зяневіч, дырэктар, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” гімназіі №28 імя Уладзіміра Караткевіча Мінска — тэма “Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»”.

📖 Мікалай Курыловіч, Мінчанін года — 2024, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, настаўнік беларускай мовы і літаратуры СШ №111 імя Міхаіла Каснерыка, — тэма “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі кіравання вучэбнай дзейнасцю”.

📖 Святлана Дзяшук, настаўнік беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 імя Ф.Скарыны — тэма “Асаблівасці падрыхтоўкі вучняў да ЦЭ па беларускай мове”.

#якасць_адукацыі
#вучыць_і_вучыцца
👍102
📖✨"Мастацтва вучыць і вучыцца" — тэма літаратурна-педагагічнай гасцёўні, якая аб'яднала ўдзельнікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства "Акадэмія ўрока".

Засталіся ўжо ўчора выступленні і ўрокі, вызначаны пераможцы. А што далей?

Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі, падчас цырымоніі ўзнагароджання педагогаў:
📈"Сапраўдны настаўнік мае права вучыць, калі вучыцца сам! Кожнае дзіця ўнікальнае — трэба яго зразумець, кожны ўрок — магчымасць зрабіць добры крок у будучыню".

✨Дзякуем калегам за цудоўнае свята педагагічнага майстэрства, якім атрымаўся конкурсны раённы этап. Шчаслівага прафесійнага заўтра вам, акадэмікі!

Словы падзякі ✨творчай групе гімназіі √•28 пад кіраўніцтвам Алесі Зяневіч за святочны майстар-клас для нашых канкурсантаў.
#акадэмія_ўрока_2024
#якасць_адукацыі
❤18👍10🕊3💯3🤩2🔥1🤗1
💯 Навукова-творчы калектыў 111-ай школы прымае ўдзел у выставе лепшых інавацыйных праектаў у рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў - 2024.
📊 Якасная адукацыя даступна кожнаму!

#якасць_адукацыі
#адукацыяЛенінскага
💯13👍3👏1
Образование.Ленинский.Минск
🤓 Доброе утро, дорогие одиннадцатиклассники! До встречи на репетиции централизованного экзамена. ❗️Проверьте наличие паспорта и черной гелевой ручки. Удачи вам сегодня! Покажи‌те свой максимальный результат. #экзамены_2025 📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram
📈✍🏻 Якім чынам і дзеля чаго сёння вучні адзінаццатых класаў па ўсёй Беларусі праходзяць рэпетыцыю цэнтралізаванага экзамену, чытаем у матэрыяле газеты "Звязда".

У рэпетыцыі ЦЭ прымаюць удзел больш за 56 тысяч навучэнцаў 11-х класаў па ўсёй краіне (на базе 144 пунктаў).

Мы сёння жадаем паспяховых вынікаў на РЦЭ 1269 вучням школ і гімназій Ленінскага раёна💥.

Як і ў мінулым годзе, самы папулярны прадмет — руская мова, на другім месцы — матэматыка, на трэцім — біялогія.

#экзамены_2025
#якасць_адукацыі

🌐  lenue.minsk.edu.by | Telegram
👍8👨‍💻1
🌟#НАВІНА_ДНЯ
🔝Навукова-творчы калектыў 111-ай школы – пераможцы Мінскага гарадскога этапу праекта "💯 ідэй для Беларусі" 🇧🇾!
Сімвалічна, што гэта падзея адбылася менавіта ў Дзень роднай мовы ❤️💚

#якасць_адукацыі 💯
📲
lenue.minsk.edu.by | Telegram
🔥29👍5❤2
#АНОНС: ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!..🕊

🔜 5 мая 2025 года адбудзецца раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!"

У конкурсе прымуць удзел навучэнцы 8 — 10 класаў, якія прадставяць мультымедыйнае эсэ па прапанаванай тэме (да 80-годдзя Вялікай Перамогі) і прачытаюць на памяць адзін з прапанаваных твораў А. Куляшова, П. Броўкі, П. Панчанкі.

💫🕊Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю.
                             ©Якуб Колас

#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram
10❤4👍1
#НАШЫ_НАВІНЫ: ТЫ БУДЗЕШ ЗВІНЕЦЬ, МАЯ РОДНАЯ МОВА!..🕊

🇧🇾 5 мая 2025 года на базе 111-ай школы адбыўся раённы конкурс рытарычнага майстэрства "Ты будзеш звінець, мая родная мова!.."

У конкурсе прынялі удзел 45 навучэнцаў, якія прадставілі мультымедыйнае эсэ па прапанаванай тэме (да 80-годдзя Вялікай Перамогі) і прачыталі на памяць адзін з прапанаваных твораў А. Куляшова, П. Броўкі,
П. Панчанкі, А. Вярцінскага.

🇧🇾🕊 Патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт.
             ©
Аляксандр Лукашэнка

#родная_мова #па_беларуску
#якасць_адукацыі
#80_гадоў_Перамогі
📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram
🕊74👍1
Навукова-творчы калектыў выпускнікоў і вучняў 111-ай школы, на чале з дырэктарам Святланай ПРАТАСЕВІЧ, прымае ўдзел у ІКТ-форуме "ЦІБА-2025".

На стэндзе дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях прадстаўлены праект ленінцаў па папулярызацыі беларускай мовы.
ЛЕПШАЕ АД ЛЕНІНЦАЎ — УСЁЙ КРАІНЕ 🇧🇾

#якасць_адукацыі
📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram
10👏7❤3💯2
💥 #НОВОСТЬ_ДНЯ
Выпускники гимназии №40 Мария Красная и СШ №111 Максим Атрахимович, Илья Волынец удостоены премий специального фонда Президента Республики Беларусь по социальной поддержке одарённых учащихся и студентов.

💯 Гордимся нашими выпускниками!
#якасць_адукацыі
📲 lenue.minsk.edu.by l Telegram
👏21❤7💯6🔥5🕊1
📚Сёння навучэнцы 9-11 класаў прынялi ўдзел у першым этапе рэспублiканскай алiмпiяды па вучэбных предметах "Беларуская мова" i "Беларуская лiтаратура".
#якасць_адукацыі
#алімпіяда
📈lenue.minsk.edu.by l Telegram
❤21💯6👨‍💻1
🔛 У гімназіі №28 імя Уладзіміра Караткевіча адбыўся ўрок дыялагічнага маўлення па тэме “Праблемы экалогіі ў розных краінах свету”, паўнапраўнымi ўдзельнiкамi якога сталi першакурснікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Малу-Малу Мэрдзi и Бомба Ноэлла, якiя прыехалі ў Беларусь з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (Кіншаса) і з’яўляюцца носьбітамі французскай мовы.

Гiмназiсты атрымалi магчымасць пачуць пра рэальныя экалагічныя выклікі Афрыкі “з першых вуснаў” і параўнаць іх з экалагiчнай сітуацыяй у Беларусі.


❓Ці ведаеце вы?

📌Французская мова
з’яўляецца афіцыйнай у 29 краінах на 5 кантынентах, і на ёй размаўляюць каля 321 мільёна чалавек;

📌Студэнты з многіх франкамоўных краін, як Конга, сёння вучацца ў Беларусі, што робіць наша акадэмічнае асяроддзе сапраўды міжнародным.
💯Такія сустрэчы — сапраўдны мост паміж культурамі і матывацыя да навучання.
#якасць_адукацыі
🌐lenue.minsk.edu.by | Telegram | Чат-бот
❤12👍9🤩3🤔1