Образование.Ленинский.Минск
7.83K subscribers
45.5K photos
4.57K videos
1 file
9.91K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
#АД_СНЯДАНКА_ДА_ПОСПЕХУ
Нядзельная раніца ☕️📈— гэта магчымасць злавіць цішыню —  прастору, якая напаўняецца сэнсам,  спыняецца мітусня тыдня, навокал яшчэ сонна і мякка — у гэтыя моманты жыццё гаворыць з намі шэптам.
Рытуал нядзельнай раніцы дырэктара гімназіі √•28 Алесі Зяневіч просты і крыху казачны.

☕️ Смачная кава — каб адчуць глыбокі пах, паглядзець на пару з кубка і злавіць той самы першы і галоўны глыток.
📖 Кніга — не дзеля хуткасці і інфармацыі. Дзеля прыватнай размовы, каб дазволіць думкам ісці за радкамі, спыняцца, разважаць і адчуваць, як  слова набывае аб’ём.
🍊 Сняданак з садавіны — яркі і сакавіты.  Яго ясі павольна, адчуваючы смак жыцця.

Нядзельная раніца дапамагае пачуць сябе. Адкрыць тое, што хаваецца пад пластамі штодзённых клопатаў. Успомніць, што мы — гэта не толькі спісы спраў, але і нашы думкі, мары, успаміны.✨Дазвольце раніцы стаць не проста пачаткам дня, а асабістай маленькай магіяй.

🌨lenue.minsk.edu.by | Telegram | Чат-бот
Дарэчы, вас хутка чакае яшчэ адзін дырэктарскі сняданак))
❤20💯7🥰4🤩2