Образование.Ленинский.Минск
7.94K subscribers
45.2K photos
4.51K videos
1 file
9.73K links
Официальный Telegram-канал управления по образованию администрации Ленинского района г.Минска

Задать вопрос начальнику и специалистам управления, высказать свои предложения можно в нашем чат-боте: @Question_obrazovanieLen_bot
Download Telegram
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🕊️✨🎶 Гала-канцэрт пятага гарадскога конкурса юных выканаўцаў беларускай інструментальнай музыкі "Зямля пад белымi крыламi" быў напоўнены самымі шчаслівымі і шчырымі эмоцыямі. Са сцэны гучалі лепшыя музычныя нумары, што былі прадстаўлены журы падчас праслухоўвання.

🎼🎻 Сёлета ўдзел у конкурсе прынялі 249 юных выканаўцаў з 62-х устаноў адукацыі сталіцы.

🔝🕊 Гран-пры конкурса атрымаў вучань 10-ай гімназіі Аляксей Свірскі. Юныя таленты Ленінскага раёна, вучні 4-ай і 134-ай школ, 17-ай гімназіі, будуць змагацца за Гран-пры ў наступным годзе, а сёлета яны ўзнагароджаны дыпломамі ✨1, 2, 3 ступеняў.
#выхаваннемастацтвам
#музыка_і_духоўнасць
#адукацыяЛенінскага
Шчырыя словы ўдзячнасці членам журы і педагогам сярэдняй школы √•4, ініцыятарам конкурса, прагучалі ад імя старшыні Ленінскай раённай арганізацыі ГА "БСЖ", начальніка ўпраўлення па адукацыі, Наталлі Кучынскай.
❤16👍8👏2🕊2
💥 Па выніках гарадскога этапа рэспубліканскага конкурса "Сэрцам адданыя роднай зямлі", прысвечанага Дню Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь🇧🇾, дыпломамі трэцяй ступені ўзнагароджаны каманда Цэнтра "Маяк" і каманда СШ √•24. Дыплом удзельніка атрымала СШ √•51.
#адукацыяЛенінскага
#выхаванне
#гонар_ЗА_Беларусь
❤21👍8🏆4🤩1🕊1😍1
🔝🕊️ Па ўсёй краіне ідуць мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

🎶 У БДПУ імя Максіма Танка прайшоў сумесны канцэрт-дыялог пакаленняў "Часоў яднаючая нітка", у якім прымалі ўдзел ветэраны працы, студэнты факультэта пачатковай адукацыі і навучэнцы педагагічнай групы гімназіі №28 імя Уладзіміра Караткевіча.
#адукацыяЛенінскага
#патрыятызм
🕊 Памяць пакаленняў - гэта і ёсць жывая гісторыя народа!
🕊15💯10🏆2
Образование.Ленинский.Минск
Photo
✔️ Ілья ВАЛЫНЕЦ, пераможца рэспубліканскага конкурсу "💯 ідэй для Беларусі" (намінацыя "Грамадства і сацыяльная сфера"), падзяліўся ўражаннямі са сваім класным кіраўніком:
"💫🕊Добры вечар, Мікалай Юр'евіч! Быў прыемна ўражаны сённяшнім мерапрыемствам і хацеў бы выказаць словы падзякі ўсім арганізатарам! Добра падабранае месца ў спалучэнні з класічнай музыкай стварылі цудоўную, цёплую атмасферу! Такія сустрэчы натхняюць на новыя дасягненні на карысць нашай Радзімы! Яшчэ раз вялікі дзякуй, будзем і далей крочыць да новых АЛІМПАЎ пры падтрымцы школы і раёна!"
#адукацыяЛенінскага
#якасць_адукацыі

🕊 Шчырыя словы падзякі за арганізацыю ўрачыстага мерапрыемства #Ленінскі_Алімп_2024 і рэалізацыю творчых задумак і ідэй — Аліне СЯРГЕЙЧЫК, галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па адукацыі, дырэктарам устаноў адукацыі Алесі ЗЯНЕВІЧ, Таццяне ВАЛАДКЕВІЧ, Святлане МУСІЛОВІЧ, Дзмітрыю БЯКЦЯШКІНУ, Наталлі МАЛЯРЭВІЧ.
❤30👏12👍7💯6🕊3👨‍💻1
Министерство образования Беларуси
📚БЕЛОРУССКОЕ ОБРАЗОВАНИЕ. В чем миссия и уникальность — смотрите «Со знаком качеСТВа» ✔️Что могут белорусские школьники? ✔️Как стать студентом? ✔️И почему учиться никогда не поздно? 🔴 НЕ ПРОПУСТИТЕ новую серию «Со знаком качеСТВа» 20 июня в 18:45 на СТВ.
📊 Сапраўдная #якасць_адукацыі! Вынік экзаменаў 4️⃣0️⃣0️⃣ балаў.

🧑‍🎓Марк КОДЗЕНЕЎ, выпускнік гімназіі √•1, пераможца заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура", уладальнік 💯-бальных сертыфікатаў ЦТ па матэматыцы, англійскай мове, мае 💯 балаў за дыплом  першай ступені на алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры ды 💯 балаў за атэстат.

Марк не толькі бліскуча вучыўся, але і як член БРСМ прымаў актыўны удзел у грамадска значных мерапрыемствах, удзельнічаў у літаратурна-гістарычных дыялогах, быў удзельнікам Рэспубліканскага апошняга званка ў Брэсце.
#выпускнік_2024💯
#адукацыяЛенінскага
🕊Наш гонар і павага Марку і яго настаўнікам!
💯22👏9🔥4👍2🏆2
🔢 (98 * 3) + 100 = ?

Адказ на гэтае пытанне дакладна ведае Ілья ВАЛЫНЕЦ, выпускнік профільнага класа сярэдняй школы №111 імя Міхала Каснерыка.


Па выніках ЦЭ і ЦТ ён атрымаў тры сертыфікаты па 98 балаў. Сярэдні бал атэстата Ільі — 10.

🔝Дасягнуць высокіх вынікаў на ЦЭ і ЦТ дапамаглі Святлана ПРАТАСЕВІЧ — дырэктар школыі настаўнік фізікі, Мікалай КУРЫЛОВІЧ — настаўнік беларускай мовы, Ніна КАЛЯДА — настаўнік матэматыкі.

"Ілья ўпэўнены, што дабрыня, удзячнасць і любоў да сваёй Радзімы🇧🇾 — галоўныя законы чалавецтва!" — ганарыцца выпускніком  яго класны кіраўнік Мікалай КУРЫЛОВІЧ.

Жадаем Ільі шчасця і поспехаў!
#выпускнік_2024💯
#якасць_адукацыі
#адукацыяЛенінскага
💯16👍7❤1👏1🤓1
Образование.Ленинский.Минск
Photo
💥 Гімназія 28 імя Уладзіміра Караткевіча да новага навучальнага 2024/2025 года гатова.

♟Дырэктар гімназіі Алеся Зяневіч: "Падрыхтоўка адказвае місіі гімназіі і сучасным запатрабаванням: заменены старыя вокны, адноўлены вучэбныя кабінеты і холы, рэканструявана спартыўная база, створаны медыяцэнтр і шахматны хол".
#новы_навучальны_год
#адукацыяЛенінскага
👍17💯3
🇧🇾 Музейна-педагагічная майстэрня "Сэрцам адданыя роднай зямлі: выхоўваем чалавека, грамадзяніна, патрыёта" прайшла ў рамках педагагічнага форуму "Адукацыя Ленінскага: траекторыя выхавання — чалавек, грамадзянін, патрыёт".

🔛Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры пад кіраўніцтвам дырэктара і намесніка школы √•111 Святланы Пратасевіч і Мікалая Крыловіча акцэнтавалі сваю ўвагу на асноўных палажэннях ІМП, пазнаёміліся з музейнай прасторай установы "Літаратурны музей Максіма Багдановіча", наведалі віртуальную экскурсію па музейным пакоі 111-ай школы, паспяхова прайшлі квіз "Загадка Багдановіча", вызначылі шляхі супрацоўніцтва з музейнымі ўстановамі рэспублікі — запэўніліся ў тым, што патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт!

#адукацыяЛенінскага
#кіраваннеадукацыяй
#форум_2024💯📖
👍13💯6🤩3
🎶🇧🇾 1 верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень ведаў.

Нягледзячы на тое, што ў гэты дзень сёлета нядзеля, дарослыя і дзеці з хваляваннем збіраюцца ў школы, гімназіі і дзіцячыя садкі,
настаўнікі з любоўю рыхтуюць першыя ўрокі.

Дзень ведаў яднае пакаленні, сцвярджае моц навукі ў нашым жыцці, дорыць святло і радасць.

📚🌞Са старажытных часоў — ад часоў Скарыны і да нашых дзён — беларусы паказваюць сябе адной з самых адукаваных нацый. У кожнай сям'і вучоба дзяцей — аснова выхавання.

Дарагія выхаванцы, вучні, бацькі і педагогі, віншую вас з Днём ведаў!

Жадаю радасці  ў спасціжэнні новага, у вызначэнні свайго жыццёвага шляху! Выкарыстоўвайце ўсе адукацыйныя магчымасці, якія адкрываюць вам установы адукацыі.

Верце ў сябе, марце, любіце, плануйце і дзейнічайце — і будзеце заўсёды шчаслівымі! У добры шлях да новых ведаў і адкрыццяў!

Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі
#са_святам
#адукацыяЛенінскага
💐 На фотаздымку — настаўнік Эма Багатка з любімым 1"А" класам
(1 верасня 2023 года)
❤6👍2💯2👏1🤓1
🔝На старонках "Настаўніцкай газеты" 20 верасня — гімназія N28 імя Уладзіміра Караткевіча г.Мінска.

Гімназія — тэрыторыя для развіцця і асобаснага росту.
Так вызначае сябе педагагічны калектыў. Адна з місій гімназіі — захаванне і распаўсюджанне беларускай культуры, гісторыі і традыцый.
📈🕊 На думку дырэктара Алесі Зяневіч, адна з галоўных задач — дапамагчы кожнаму ўдзельніку адукацыйнага працэсу адчуць перспектыву росту.

✔️Падрабязней у N 72 (8934) "Настаўніцкай газеты", рубрыка "Школа кіравання".
#якасць_адукацыі
#кіраваннеадукацыяй
#адукацыяЛенінскага
👏9👨‍💻5👍2❤1🔥1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📽👫 "Дзіцячы мір у аб'ектыве" прапануе зазірнуць у дзіцячы сад №424.
👀 Натхнёны загадчык Ілона Стасюк і крэатыўны калектыў запрашаюць у любімую ўстанову. З годнасцю і гонарам яны расказваюць аб справе выхавання.

#адукацыяЛенінскага🇧🇾
👏25💯7❤2🥰2
📖 ✨ Незвычайны ўрок беларускай літаратуры для вучняў 111-ай школы ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа па тэме "Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа" — яскравая, карысная і цікавая падзея.
#адукацыяЛенінскага
#музейная_педагогіка🏛
7❤3
Образование.Ленинский.Минск
Photo
🧩✍🏻 Дыктоўка «Інклюзія — гэта ўклад кожнага» прайшла на базе раённага ЦКРНіР і сярэдняй школы № 15 Ленінскага раёна і была прымеркавана да Міжнароднага дня інвалідаў.

👀 Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта «Настаўніцкай газеты».

— Міжнародны дзень інвалідаў — гэта дзень, напоўнены любоўю, увагай і дабрынёй, — адзначае Наталля Кучынская. — Калі я як начальнік упраўлення па адукацыі ініцыіравала напісанне інклюзіўнай дыктоўкі дырэктарамі школ і ўстаноў дадатковай адукацыі, то ставіла дзве мэты.
▫️Па-першае, гэта сур’ёзная рэфлексія, якая дае кожнаму кіраўніку магчымасць ацаніць дастатковасць прынятых ім мер па стварэнні адаптыўнага асяроддзя і фарміраванні інклюзіўнай культуры ва ўстанове.
▫️Па-другое, мы хацелі яшчэ раз убачыць таленты дзяцей, якія маюць парушэнні здароўя, і адпаведна абазначыць перспектыву развіцця нашых школьнікаў у розных напрамках.

#адукацыяЛенінскага
#кіраваннеадукацыяй
✍9❤2👍2
💯 Навукова-творчы калектыў 111-ай школы прымае ўдзел у выставе лепшых інавацыйных праектаў у рамках Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў - 2024.
📊 Якасная адукацыя даступна кожнаму!

#якасць_адукацыі
#адукацыяЛенінскага
💯13👍3👏1
🎄Стартавала рэспубліканская акцыя "Ад усёй душы", накіраваная на падтрымку пажылых людзей.
Спяшайцеся падарыць сваю ўвагу людзям ✨залатога ўзросту!


Творчыя педагогі сярэдняй школы √•4 разам з дырэктарам Наталляй Малярэвіч і прадстаўнікі Ленінскай раённай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" начале з яе старшынёй Наталляй Кучынскай наведалі дзяржаўную ўстанову «Мiнскі гарадскі сацыяльны пансіянат Світанак».

✨🎷Яркая канцэртная праграма, падрыхтаваная гасцямі, напоўніла пансіянат святочным настроем. Падарунак ад жанчын Ленінскага раёна — гукаўзмацняльная тэхніка.
Увага,✨ дабрыня і шчырасць — тое, што патрэбна кожнаму!


#увага_тым_хто_побач
#ад_ўсёй_душы
#адукацыяЛенінскага
#МГА_БСЖ_Ленінскі
🥰7☃2👍1🤩1🎄1
🎶🇧🇾 1 верасня ў нашай краіне святкуецца Дзень ведаў.

Дарослыя і дзеці з хваляваннем збіраюцца ў школы, гімназіі і дзіцячыя садкі, настаўнікі з любоўю рыхтуюцца да першых урокаў.

Дзень ведаў яднае пакаленні, сцвярджае моц навукі ў нашым жыцці, дорыць святло і радасць.

Са старажытных часоў — ад часоў Скарыны і да нашых дзён — беларусы паказваюць сябе адной з самых адукаваных нацый. У кожнай сям'і вучоба дзяцей — аснова выхавання.

Дарагія выхаванцы, вучні, бацькі і педагогі, віншую вас з Днём ведаў!

📚Жадаю радасці  ў спасціжэнні новага, у вызначэнні свайго жыццёвага шляху! Выкарыстоўвайце ўсе адукацыйныя магчымасці, якія адкрываюць вам установы адукацыі.

Верце ў сябе, марце, любіце, плануйце і дзейнічайце — і будзеце заўсёды шчаслівымі! У добры шлях да новых ведаў і адкрыццяў!

           Наталля Кучынская, начальнік упраўлення па адукацыі

#са_святам
#адукацыяЛенінскага
📚lenue.minsk.edu.by | Telegram
🥰13🤓2❤1🕊1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☀️🤓Добрай раніцы, наш Ленінскі!
Сёння знаёмімся з Вячаславам Лявіцкім, настаўнікам працоўнага навучання школы № 153 А.К.Талая.

#адукацыяЛенінскага
📲 lenue.minsk.edu.by | Telegram
👏16🤓4👍2🤩2💯1
💫🎶 Пра гэтую ўрачыстасць мы раскажам пазней. Дададзім, што святкаванне 50-гадовага юбілея гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча было вельмі цёплым і прыгожым.
#наша_гісторыя
#адукацыяЛенінскага
lenue.minsk.edu.by | Telegram | Чат-бот
🔥19👍9🤩7🥰2
Образование.Ленинский.Минск
💫🎶 Пра гэтую ўрачыстасць мы раскажам пазней. Дададзім, што святкаванне 50-гадовага юбілея гімназіі √•28 імя Уладзіміра Караткевіча было вельмі цёплым і прыгожым. #наша_гісторыя #адукацыяЛенінскага lenue.minsk.edu.by | Telegram | Чат-бот
🎼💫Гімназія √•28 адзначыла паўвекавы юбілей. Гэта гісторыя пакаленняў вучняў і настаўнікаў, якія разам стваралі асаблівую атмасферу ведаў, творчасці і сяброўства.

Галіна Чэрнік, намеснік главы адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска:
— Гімназія — частка Ленінскага раёна. Гімназія святкуе юбілей, а ў хуткім часе юбілей будзе святкаваць раён. Жадаю развіцця і высокіх дасягненняў гімназіі і Ленінскаму раёну.
Алеся Мікалаеўна Зяневіч, дырэктар гімназіі:
— За 50 гадоў гімназія стала домам для тысяч дзяцей, месцам, дзе нараджаліся мары і адкрыцці. Мы ганарымся нашымі традыцыямі і тым, што кожны дзень тут гучыць дзіцячы смех і новыя ідэі.

💐Юбілей аб’яднаў выпускнікоў, вучняў, настаўнікаў і бацькоў — усіх, хто робіць гімназію жывой і непаўторнай. Павіншавалі гімназію з юбілеем прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і партнеры — вышэйшыя ўстановы адукацыі.

Дзякуй кожнаму, хто ўнёс сваю часцінку ў  гісторыю адукацыі Ленінскага!
#адукацыяЛенінскага
🎶lenue.minsk.edu.by | Telegram | Чат-бот
❤29🕊18🥰9🤩3
Образование.Ленинский.Минск
🎥☀️ Друзья! Начнем наше рабочее утро с просмотра имиджевого документального и очень классного ролика об истории и настоящем средней школы √•4. #образованиеЛенинского #наша_история lenue.minsk.edu.by l Telegram l Чат-бот ✔️Информируем о важном. В каждой школе…
💐🎼 Ва ўрачыстым мерапрыемстве «Нам 120: гісторыя ў асобах, школа ў сэрцах», прысвечаным 120-годдзю сярэдняй школы √•4, прынялі ўдзел ганаровыя госці, выпускнікі розных пакаленняў, ветэраны педагагічнай працы, настаўнікі і вучні.
Сярод гасцей — начальнік галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандр Ліпніцкі, член Савета Рэспублікі Марына Ільіна, старшыня канцэрна «БЕЛЛЕГПРАМ» Надзея Лазарэвіч, пратаірэй Фёдар Поўны, а таксама замглавы адміністрацыі Ленінскага раёна Галіна Чэрнік.
Калектыў школы атрымаў Падзяку Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і Ганаровую грамату адміністрацыі Ленінскага раёна г.Мінска. Дзясяткі настаўнікаў узнагароджаны граматамі Міністэрства адукацыі, камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, адміністрацыі раёна, упраўлення па адукацыі і прафсаюзаў.

🎶💕Кульмінацыяй свята стала выступленне дырэктара Наталлі Малярэвіч і выкананне гімна школы, які аб’яднаў усіх удзельнікаў — ад першакласнікаў да ветэранаў.

#адукацыяЛенінскага
lenue.minsk.edu.by l Telegram
😍10👏8❤3🕊3