КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
330 subscribers
56.9K photos
1.68K videos
89 files
3.63K links
Download Telegram
✨ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ✨

💫Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Дзевятчанка прыняла ўдзел у школе вучобы па ткацтве пояса, якая адбылася на базе аддзела рамёстваў Зэльвенскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
🧶Вера Адамаўна прэзентавала сваю калекцыю паясоў, якія саткала па матывах старажытных паясоў Слонімшчыны, а таксама дзялілася сакрэтамі снавання, закладкі ўзора і цікавымі звесткамі пра паясы, што былі знойдзены падчас этнаграфічных экспедыцый у сваім раёне.

🌿Падобныя сустрэчы дазваляюць перадаваць вопыт, прывабліваць маладое пакаленне да традыцыйных рамёстваў і шанаваць родную культуру.🇧🇾

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨"ЖЕНЩИНА - ОБРАЗ ПЛЕНИТЕЛЬНЫЙ, ОБРАЗ ПРЕКРАСНЫЙ"🌿

✨Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены арт-час ў рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прысвечанай Году беларускай жанчыны для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
✨З вялікім інтарэсам і захапленнем прысутныя разглядалі цудоўныя, філігранна выкананыя творчыя работы таленавітых майстроў і мастакоў Слонімшчыны, прысвечаныя жанчыне.🌿🌼🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🌾"ДАЖЫНКІ - 2026" у Карэлічах🌾

✨Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" прымаюць удзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026" у Карэлічах.
🌾Жыхароў і гасцей свята майстры прыемна здзіўляюць калекцыямі сваіх арыгінальных творчых работ і прывабліваюць да ўдзелу ў майстар-класах па народных рамёствах на традыцыйных пляцоўках:
🌾"Залатыя ніці зямлі" (саломапляценне) - аплікацыя саломкай Анастасіі Зелянко;
🧶"Жаночая доля - прыгажосць краіны" (прымеркаваная Году беларускай жанчыны) - выраб традыцыйнай лялькі Іны Пацынка.

🌾Запрашаем усіх жадаючых на свята!

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

✨Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прысвечанай Году беларускай жанчыны для вучняў 7 "Б" класа Сярэдняй школы №4 імя П.І. Батава г.Слоніма.🌸🌿🌸

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨У межах рэспубліканскай акцыі "Павага, клопат, адказнасць" і абласной XVI дэкады "Залаты ўзрост", прысвечанай Дню сталых людзей, спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прымеркаванай Году беларускай жанчыны для грамадзян сталага ўзросту Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна, калектыву Народнага хору ветэранаў "Памяць" Слонімскага раённага цэнтра культуры і сталых жыхароў горада.
🌿Прысутныя былі вельмі ўражаны цудоўнымі творчымі работамі майстроў і мастакоў Слонімшчыны, створанымі ў гонар беларускай жанчыны.🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

✨Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Букет" для вучняў 1 "А" класа Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.☘🌸☘🌸☘🌸

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🌿Напярэдадні Дня маці спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Букет" для вучняў 1 "В" класа Сярэдняй школы №10 імя В.І. Пеленіцына г.Слоніма.
🌿Дзеці старанна стваралі з пластычнага цеста святочныя кветкавыя кампазіцыі для віншавання любімых матуль і бабуль.🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

🍁Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Восеньскае натхненне" для вучняў 1 "В" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М. Сухамліна г.Слоніма.🍁

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🏡"КУЛЬТУРНАЯ СПАДЧЫНА МАЁЙ СЯМ'І"

🌿У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выстаўкі з фонда сям'і Кавальчук "Культурная спадчына маёй сям'і", прысвечанай Тыдню бацькоўскага кахання.
🌿У экспазіцыі прадстаўлены абразцы народнага тэкстылю, створанага ўмелымі рукамі жанчын гэтай таленавітай сям'і: лапікавая коўдра і вязаныя шыдэлкам капы, саматканыя рушнікі і посцілкі Веры Ісаакаўны Русак (1878 г.н.), вышытая роўняддзю сурвэтка Соф'і Сямёнаўны Чэўс (1925 г.н.), самаробны дыван у набіўной тэхніцы Галіны Аляксееўны Кавальчук (1946 г.н.), абразец царкоўнага шыцця інакіні Юліаніі (1968 г.н.).
🌿З яскравых фотаздымкаў мы бачым радасныя ўсмешкі чатырох пакаленняў гэтай цудоўнай сям'і.
‼️Экспанаты, што дэманструюцца на выстаўцы, з'яўляюцца не проста рэчамі, а сапраўднай сувяззю пакаленняў і народнай памяццю.‼️

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны