КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.7K photos
1.66K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
💫СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ
“МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”💫

📸ФОТАФАКТ📸
Як гэта было…
аг.Вялікія Шылавічы, 1 жніўня 2026

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
✨ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ

⚱СВЯТА ГАНЧАРА ў пасёлку Поразава Свіслацкага раёна прайшло ў атмасферы добразычлівасці, гасціннасці і творчасці.
🏆Па выніках конкурсу па ганчарстве і кераміцы "Майстры сваёй справы" у намінацыі "Лепшая цацка" майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўсая ўзнагароджана Дыпломам I ступені.
Віншуем!

#КультураСлонімшчыны
👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🎥ВІДЭААГЛЯД СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ “МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”.
аг. Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна.

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
👍3
✨Фестываль "КЕРАМІКА КРЭВА"

🌼Абласны фестываль-кірмаш "Кераміка Крэва" у чарговы раз урачыста распачаў сваю працу.
☝️Да ўдзелу ў конкурснай праграме фестываля былі запрошаны майстры не толькі з Гродзенскай вобласці, але і іншых рэгіёнаў краіны: Слонімскі раён на фестывалі прадстаўляе майстар аддзела рамёстваў Юліана Васюхоўская.
‼️ Пад старажытнымі сценамі Крэўскага замка праходзіць творчае спаборніцтва, падчас якога звыш 25 ганчароў і керамістаў дэманструюць сваё майстэрства і калекцыі работ.
☀️🌾Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў прадставіла да конкурсу пано "Мая Радзіма - васільковы край, поле і духмяны каравай", а таксама праводзіць майстар-клас па мастацкай кераміцы.

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
🥰4
✨ТЭМАТЫЧНАЯ СУСТРЭЧА "Успаміны пра лета"

🌿У Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ў рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб'яднання "Спадчына" адбылася тэматычная сустрэча "Успаміны пра лета".
☀️Каб захаваць часцінку мінулага лета і яскравага сонейка, удзельнікі сустрэчы сваімі рукамі стварылі сашэ з духмянымі зёлкамі і аздобілі іх дэкаратыўным роспісам з кветкавым сюжэтам: водар мяты, лаванды, мелісы і чабора стане напамінам пра цёплыя і ясныя дні.

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨"ЖЕНЩИНА-ОБРАЗ ПЛЕНИТЕЛЬНЫЙ, ОБРАЗ ПРЕКРАСНЫЙ"✨

🌿У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прысвечанай Году беларускай жанчыны.
✨Таленавітыя майстры і мастакі Слонімшчыны адлюстравалі вобраз жанчыны праз шматлікія віды творчасці: ткацтва, шыццё, вышыўку (стварэнне беларускага касцюма); выраб традыцыйнай і сучаснай аўтарскай лялькі, выцінанку, аплікацыю саломкай, акварэльную тэхніку, жывапіс.
🌿Кожная работа захоўвае ў сабе часцінку рук свайго стваральніка, адлюстроўвае пераемнасць пакаленняў, пяшчоту, моц характару, прыгажосць, усхваляе ролю жанчыны ў зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны і развіцці сучаснага мастацтва.

✨Выстаўку "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный" можно наведаць па 30 верасня.
Сардэчна запрашаем!✨

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
‼️ФОТАФАКТ‼️

🎨🖌Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-клас па дэкаратыўным роспісе паштоўкі з сюжэтам па матывах агоўскага роспісу для вучняў 2 "Г" класа Сярэдняй школы №8 імя М.Т. Анішчыка г. Слоніма.

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ✨

💫Майстар Слонімскага аддзела рамёстваў Вера Дзевятчанка прыняла ўдзел у школе вучобы па ткацтве пояса, якая адбылася на базе аддзела рамёстваў Зэльвенскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.
🧶Вера Адамаўна прэзентавала сваю калекцыю паясоў, якія саткала па матывах старажытных паясоў Слонімшчыны, а таксама дзялілася сакрэтамі снавання, закладкі ўзора і цікавымі звесткамі пра паясы, што былі знойдзены падчас этнаграфічных экспедыцый у сваім раёне.

🌿Падобныя сустрэчы дазваляюць перадаваць вопыт, прывабліваць маладое пакаленне да традыцыйных рамёстваў і шанаваць родную культуру.🇧🇾

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны
✨"ЖЕНЩИНА - ОБРАЗ ПЛЕНИТЕЛЬНЫЙ, ОБРАЗ ПРЕКРАСНЫЙ"🌿

✨Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены арт-час ў рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва "Женщина-образ пленительный, образ прекрасный", прысвечанай Году беларускай жанчыны для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
✨З вялікім інтарэсам і захапленнем прысутныя разглядалі цудоўныя, філігранна выкананыя творчыя работы таленавітых майстроў і мастакоў Слонімшчыны, прысвечаныя жанчыне.🌿🌼🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
#КультураСлонімшчыны