КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.8K photos
1.67K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
✨ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА✨

☘Майстрамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага" для гурткоўцаў аддзялення падтрымкі актыўнага даўгалецця ва ўмовах дзённага знаходжання цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
☘Наведвальнікі мерапрыемства пазнаёміліся з экспазіцыямі выставачнай залы: старажытнымі прадметамі побыту, тэкстылем, які стваралі нашы продкі, творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.
☘Паспрабавалі свае сілы ў майстар-класах па навіванні ніткі на цэўку і размінанні саматканага льнянога палатна працягам, з радасцю прынялі ўдзел у пазнавальных гульнях і падзяліліся прыемнымі жыццёвымі ўспамінамі.

#ЯднаемсяРамёствамі
✨Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прымаюць удзел у раённым фестывалі інтэрактыўнай творчасці "Шлях да паспяховай будучыні", што зараз праходзіць у гарадскім парку Слоніма.
🌿Спецыялісты прадстаўляюць калекцыі сваіх творчых работ, дэманструюць майстар-класы па народных мастацкіх рамёствах і запрашаюць дзяцей да наведвання гурткоў па: вышыўцы, аплікацыі саломкай, вырабе беларускай традыцыйнай лялькі і сувеніраў з розных матэрыялаў.😃😊👍🌈🌾
Запрашаем усіх у гарадскі парк!

#ЯднаемсяРамёствамі