КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
331 subscribers
56.7K photos
1.66K videos
89 files
3.62K links
Download Telegram
✨🌈Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Юный музыкант" Сярэдняй школы №8 імя М.Т. Анішчыка.
🌿Дзеці з вялікай радасцю і інтарэсам упрыгожвалі паштоўкі агоўскімі матывамі і ляпілі кветкавыя кампазіцыі з салёнага цеста.🌿🌼🌿🌼🌿🌼🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
✨ГАННЕНСКІ КІРМАШ✨

🌿Спецыялісты аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Слонімскага раённага цэнтра культуры прынялі ўдзел у XXV юбілейным свяце "ГАННЕНСКІ КІРМАШ", які традыцыйна і яскрава прайшоў у г. п. Зэльва Гродзенскай вобласці.
✨Гасцям свята майстры аддзела прадэманстравалі майстар-класы па вышыўцы - Народны майстр па вышыўцы Алена Міхед і вырабе лялькі "Шчасце" - майстар народных мастацкіх рамёстваў Іна Пацынка.
🌿Таксама кожны жадаючы мог набыць сувеніры ручной работы ад Слонімскіх умельцаў.👍✨

#ЯднаемсяРамёствамі