КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.7K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
💫МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА💫
У аграгарадку Вялікія Шылавічы адбылося Свята землякоў

💫Свята землякоў у Вялікіх Шылавічах зноў сабрала разам усіх, для каго гэты куток Слонімшчыны з’яўляецца найбольш дарагім і любімым. Сэнсавым цэнтрам урачыстасці стала шанаванне жыхароў аграгарадка, якія сваёй працай ствараюць дабрабыт роднага краю.

💫Акрамя багатай канцэртнай праграмы з удзелам мясцовай самадзейнасці, артыстаў Слонімскага раённага цэнтра культуры госці маглі наведаць выставы, інтэрактыўныя лакацыі і пакаштаваць стравы нацыянальнай кухні.

💫Асаблівым момантам свята стала захаванне лакальнай духоўнай традыцыі: супольнае стварэнне вялікай свечкі, якую пасля асвячэння ў храме будуць запальваць на Боскай літургіі на працягу года.

💫Гэтае свята яшчэ раз даказала, што Вялікія Шылавічы — гэта вёска з багатай душой і светлай будучыняй.

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны
💫СВЯТА ЗЕМЛЯКОЎ
“МАЯ МАЛАЯ РАДЗІМА”💫

📸ФОТАФАКТ📸
Як гэта было…
аг.Вялікія Шылавічы, 1 жніўня 2026

#КультураСлонімшчыны
#БрэндыГродзеншчыны