КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.6K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🌾Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў нарыхтавалі збожжавыя культуры для вырабу галоўнага снапа Слонімшчыны, які будзе створаны працавітымі рукамі майстроў аддзела і прыме ўдзел у абласным свяце працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2026", што пройдуць у Карэлічах.🌾
‼️ФОТАФАКТ‼️

Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цудоўныя займальныя майстар-класы па мастацкай кераміцы "Коцік" для дзяцей сацыяльна-педагагічнага цэнтра Слонімскага раёна, а таксама па дэкаратыўным роспісе паштоўкі "Агоўскія матывы" і лепцы з салёнага цеста "Рыбка" для дзяцей адпачываючых у
выхаваўча-аздараўленчым лагеры "Цветик-семицветик. "Сярэдняй школы №9 імя на І.М.Сухамліна г.Слоніма".
Незвычайна і радасна прайшоў час!🌾🌈😃👍

#ЯднаемсяРамёствамі
🇧🇾КОЖНАЯ ПЯТНІЦА - РОДНАЕ, СВАЁ!🇧🇾 Слонімскі краязнаўчы музей знаёміць з работамі мастака Уладзіміра Макарэвіча і фотаздымкамі з выставак і марапрыемстваў. Нарадзіўся Уладзімір Мікалаевіч 28 мая 1953г. у Слоніме. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя Кірава. Працаваў у Слонімскім РДК мастаком-афарміцелем, арганізатарам і кіраўніком народнай студыі выяўленчага мастацтва. Жыве ў Слоніме, працуе ў жанры лірычнага пейзажа, нацюрморта, партрэтнага жывапісу і графікі. Работы Уладзіміра Макарэвіча знаходзяцца ў фондах Слонімскага краязнаўчага музея і ў прыватных калекцыях блізкага і далёкага замежжа. #ДзеньРоднагаСвайго