КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.6K photos
1.54K videos
89 files
3.49K links
Download Telegram
❤️ ТЫДЗЕНЬ
БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ ❤️

Слонімскі аддзел рамёстваў далучыўся да агульнаабласной акцыі "ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: вучымся разам з бацькамі".
У рамках акцыі для ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў "Беларуская лялька", "Лянок", "Залатая саломка" і іх бацькоў, майстры аддзела правялі майстар-класы па традыцыйных накірунках творчасці: дэкаратыўнаму роспісу "Агоўскія матывы" 🌿🌺 і выцінанцы "Дрэва жыцця" 🌳.
Рознакаляровыя закладкі для кніг і паштоўкі атрымаліся вельмі яркімі і прыгожымі, а эмоцыі ўдзельнікаў - радаснымі і прыемнымі. 👍❤️

#годкачества2024 #культураГродненщины #ЯМЫКУЛЬТУРАГРОДНЕНЩИНЫ #культурувмассы #ЯДНАЕМСЯРАМЁСТВАМІ
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "Ад мінулага да сучаснага"🌾

‼️ФОТАФАКТ‼️

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Радзімічы" ДУА "Сярэдняя школа №7 г.Слоніма".
🌾Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся ў мінулым нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.
Майстар па вырабе традыцыйных лялек і пераемніца ў ткацтве - Іна Пацынка, прадэманстравала дзецям працэс ткацтва на сучасных кроснах і расказала пра прынцып іх запраўкі.
Дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і персанальную выстаўку "Дзіўны мір казак" Валянціны Паўлаўны Бондар - знакамітага майстра па вышыўцы.
🌾Таксама з радасцю разгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода і гулялі ў вясёлыя гульні.😃😊🌈👍🌸🌿🌾

#ЯднаемсяРамёствамі
АБЛАСНЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

🧶Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прынялі ўдзел у абласным семінары-практыкуме "Ад прадзіва да ткацтва: адраджэнне і захаванне ткацтва на Панямонні", які адбыўся ў Лідскім раённым цэнтры народнай творчасці.
На семінары было разгледжана шмат важкіх пытанняў па ткацтве.
Майстры аддзела рамёстваў асвойвалі працэсы, якія найбольш іх цікавілі: двухрамізнае ткацтва на кроснах, прадзенне льняной ніткі на калаўроце, вязанне вузлоў на сеткавых абрусах, а таксама набылі больш ведаў пра традыцыйныя касцюмы Панямоння.
Майстар Вера Дзевятчанка дэманстравала калекцыю паясоў, якія яна саткала па ўзорах старажытных паясоў Слонімшчыны, дзялілася вопытам ткацтва пояса на лентаткацкім станку і атрымала Дыплом за ўдзел.
Майстар Ірына Герасімчык дэманстравала працэс самастойнага засвойвання філейнага вязання на раме.
Семінар-практыкум быў надзвычай карысным для майстроў, атрыманыя веды і навыкі спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прыменяць у сваёй працы.🧶😃👍💫

#ЯднаемсяРамёствамі
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

Выставачную залу “Ад мінулага да сучаснага” Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі вучні выхаваўча-аздараўленчага лагера "Созвездие" Дзераўноўскай базавай школы Слонімскага раёна.
Спецыялісты аддзела паказалі юным наведвальнікам выставачнай залы, наколькі багата беларуская традыцыйная культура:
дзеці бачылі старажытныя прадметы
быту нашых продкаў,
разглядалі шматлікую калекцыю народнага тэкстылю,
старанна разміналі
льняное палатно поцягам, навівалі нітку на цэўку, захапляліся калекцыямі работ сучасных майстроў Слонімшчыны
прымалі ўдзел у гульнях.

😃😊🌈👍🌾

#ЯднаемсяРамёствамі
МАСТЕР-КЛАССЫ

🌿Падчас летніх канікулаў спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі займальныя майстар-класы па дэкаратыўным роспісе і лепцы з салёнага цеста для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Звезда" Сярэдняй школы №2 г.Слоніма.
🌿З дапамогай майстроў дзеці з радасцю ўпрыгожвалі паштоўкі кветкамі па матывах агоўскага роспісу і ляпілі міні-пано "Птушачкі".
Цікава і пазнавальна прайшоў час!😃🌈👍🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
ДЗІЎНЫ МІР КАЗАК

Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў праведзены арт-час у рамках персанальнай выстаўкі "Дзіўны мір казак" майстра па вышыўцы Валянціны Паўлаўны Бондар для выхаванцаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна.
Прысутныя даведаліся пра творчы шлях знакамітага майстра,
з інтарэсам разглядалі
дасканала вышытыя крыжыкам работы Валянціны Паўлаўны,
з добрымі эмоцыямі ўспаміналі герояў любімых казак.😊🌸🌿

#ЯднаемсяРамёствамі
Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі займальныя майстар-класы па лепцы з салёнага цеста і дэкаратыўным роспісе для дзяцей адпачываючых у дзяржаўнай выхаваўча-аздараўленчай установе адукацыі "Аздараўленчы лагер "Лясны".
🌿Дзеці з задавальненнем ляпілі з пластычнага цеста рыбак і малявалі фарбамі паштоўкі па матывах агоўскага роспісу.🌸🌿
Пазнавальна і карысна прайшоў час!

#ЯднаемсяРамёствамі
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "АД МІНУЛАГА ДА СУЧАСНАГА"

🌿Спецыялістамі Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзены інтэрактыўныя праграмы "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма і краязнаўчага лагера "Наследники" Сярэдняй школы №2 г.Слоніма.
🌾Наведвальнікі выставачнай залы ўважліва, з інтарэсам слухалі экскурсавода і паспяхова адказвалі на пытанні адносна прадметаў даўніны, якімі карысталіся нашы продкі ў паўсядзённым жыцці, традыцыйных рамёствах, якімі займаліся.
🌿Даведаліся пра кросны і іх прызначэнне, усе жадаючыя паспрабавалі сябе ў навіванні ніткі на цэўку, размінанні саматканага льнянога палатна поцягам.
🌾Таксама дзеці пазнаёміліся з творчымі работамі сучасных майстроў Слонімшчыны.
🌿З радасцю згулялі ў беларускія традыцыйныя гульні і атрымалі сувеніры ручной работы ад майстроў аддзела рамёстваў.
😃😊👍🌈🌸🌿🌾

#ЯднаемсяРамёствамі
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

‼️ФОТАФАКТ‼️

🌿Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі займальную інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Знаўца" Сярэдняй школы №5 г.Слоніма.

#ЯднаемсяРамёствамі
1
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА

‼️ФОТАФАКТ‼️

Падчас летніх канікулаў спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, у выставачнай зале, правялі займальную інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Форпост" Сярэдняй школы №2 г.Слоніма.🌈😊👍

#ЯднаемсяРамёствамі
‼️ФОТАФАКТ‼️

🌈Падчас летніх канікулаў майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры правялі цікавы
майстар-клас па лепцы з салёнага цеста "Рыбка" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Умные детки" Гімназіі №1 імя Ф.М.Сінічкіна г.Слоніма.
🐠🐡🐟😊👍

#ЯднаемсяРамёствамі