КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
55K photos
1.56K videos
89 files
3.53K links
Download Telegram
ІНТЭРАКТЫЎНАЯ ПРАГРАМА "Ад мінулага да сучаснага"🌾

‼️ФОТАФАКТ‼️

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму "Ад мінулага да сучаснага" для дзяцей выхаваўча-аздараўленчага лагера "Радзімічы" ДУА "Сярэдняя школа №7 г.Слоніма".
🌾Дзеці пазнаёміліся з прадметамі даўніны, якімі карысталіся ў мінулым нашы продкі, народнымі рамёствамі, паспрабавалі свае сілы ў размінанні саматканага льнянога палатна, навіванні ніткі на цэўку.
Майстар па вырабе традыцыйных лялек і пераемніца ў ткацтве - Іна Пацынка, прадэманстравала дзецям працэс ткацтва на сучасных кроснах і расказала пра прынцып іх запраўкі.
Дзеці з інтарэсам і захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і персанальную выстаўку "Дзіўны мір казак" Валянціны Паўлаўны Бондар - знакамітага майстра па вышыўцы.
🌾Таксама з радасцю разгадвалі загадкі, актыўна адказвалі на пытанні экскурсавода і гулялі ў вясёлыя гульні.😃😊🌈👍🌸🌿🌾

#ЯднаемсяРамёствамі
АБЛАСНЫ СЕМІНАР-ПРАКТЫКУМ

🧶Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прынялі ўдзел у абласным семінары-практыкуме "Ад прадзіва да ткацтва: адраджэнне і захаванне ткацтва на Панямонні", які адбыўся ў Лідскім раённым цэнтры народнай творчасці.
На семінары было разгледжана шмат важкіх пытанняў па ткацтве.
Майстры аддзела рамёстваў асвойвалі працэсы, якія найбольш іх цікавілі: двухрамізнае ткацтва на кроснах, прадзенне льняной ніткі на калаўроце, вязанне вузлоў на сеткавых абрусах, а таксама набылі больш ведаў пра традыцыйныя касцюмы Панямоння.
Майстар Вера Дзевятчанка дэманстравала калекцыю паясоў, якія яна саткала па ўзорах старажытных паясоў Слонімшчыны, дзялілася вопытам ткацтва пояса на лентаткацкім станку і атрымала Дыплом за ўдзел.
Майстар Ірына Герасімчык дэманстравала працэс самастойнага засвойвання філейнага вязання на раме.
Семінар-практыкум быў надзвычай карысным для майстроў, атрыманыя веды і навыкі спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў прыменяць у сваёй працы.🧶😃👍💫

#ЯднаемсяРамёствамі