КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.7K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🏆НАШЫ УЗНАГАРОДЫ🏆

Майстры народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" - Іна Пацынка і Ірына Герасімчык прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе-выстаўцы "Лялька Дубравушка", які прайшоў у рамках XXXll Міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Дняпроўскія галасы ў Дуброўна" у Віцебскай вобласці.
Па выніках конкурсу ІНА ПАЦЫНКА - узнагароджана ДЫПЛОМАМ І ступені ў намінацыі "Рэгіянальна-этнаграфічны вобраз", прадставіўшы ляльку "Жанчына Панямоння", на якой адлюстравала жаночы святочны сельскі касцюм перыяду канца ХІХ - пач. ХХ ст..
Ірына прадставіла ляльку "Грызельда Сапега", з адлюстраваннем жаночага касцюма па іспанскай модзе першай паловы XVII ст..

Вялікая падзяка таленавітым майстрам Слонімшчыны за ўдзел і перамогу у конкурсе-выстаўцы, таксама пажаданне творчых поспехаў, натхнення і новых перамог!!!💐👏

#ПаШляхуТворчасцідаПоспеху