🍳 СМАК ПА-БЕЛАРУСКУ! 🍳
Спецыялісты Вялікашылавіцкага цэнтра культуры, сумесна з гаспадыняй Рачко Н.А., зладзілі для маленькіх аднавяскоўцаў кулінарную гасцёўню “Смак беларускай кухні”!
🥘 Дзеці з цікавасцю назіралі, як на іх вачах ажывала старая печ, у якую з дапамогай вілак адпраўляліся чыгункі ды патэльні.
🔥 Разам з гаспадыняй яны асвойвалі сакрэты нашых прабабуль і гатавалі самыя смачныя нацыянальныя стравы:
🥔 бульбачку з чыгунка — гарачую, рассыпістую, прама з печы;
🍳 яешню са шкварачкамі - духмяную, прыгатаваную на агні;
🥔 дранікі - залацістыя як сонейка.
💫 Стол атрымаўся надзвычай багатым і прыгожым: тут і свежыя гурочкі з памідорамі, і хатняе сальца, і духмяны хлеб. За кубкам гарбаты дзеці і дарослыя дзяліліся ўражаннямі, смяяліся і проста атрымлівалі асалоду ад сустрэчы.
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
#БеларускаяКухня
#КожнаяПятніцаРоднаеСваё