КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.7K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🌿Народнае свята "ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ"🌿

Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры прынялі ўдзел у народным свяце "Зялёныя святкі", што адбылося ў аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна.
🌿Госці мерапрыемства змаглі прыняць удзел у майстар-класах па народных мастацкіх рамёствах: ткацтве пояса, вышыўцы, ізгатаўленні абярэгавай лялькі, а таксама набыць сувеніры ручной работы, сфатаграфавацца на святочнай фотазоне і намаляваць аквагрым.🌿

#Тыдзеньтрадыцыйнайкультуры
🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ🍃

🍃Другая частка брэндавага мерапрыемстваЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” разгарнулася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына. Лакацыя сярод маляўнічай прыроды спрыяла поўнаму пагружэнню ўдзельнікаў у атмасферу старадаўніх народных гулянняў.

🍃Госці свята нібы перанесліся на стагоддзі назад: разам завівалі галінкі маладых бярозак, кумаваліся, кружыліся ў віхры энергічных побытавых танцаў разам з юнымі прызёрамі абласнога фестывалю-свята побытавых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”.
🥮Водар духмянай выпечкі і традыцыйных прысмакаў лунаў над востравам.
🎼Звонкія галасы і задорныя песні ў выкананні народнага ансамбля народай музыкі і песні “Грымата”, фальклорнага гурта “Вытокі” і народнага ансамбля народнай песні “Жывіца” Слонімскага раённага цэнтра культуры напаўнялі паветра асаблівым натхненнем і агульнай радасцю.

#БрэндыГродзеншчыны
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры
📸ФОТАФАКТ - НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”🍃

Болей фотаздымкаў па спасылцы.

#БрэндыГродзеншчыны
#ТыдзеньТрадыцыйнайКультуры