КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
324 subscribers
53.7K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾

У выставачнай зале
"Ад мінулага да сучаснага" спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму для вучняў 3 "В" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма.
🌾Дзеці азнаёміліся з прадметамі побыту нашых продкаў, прынялі ўдзел у майстар-класах па навіванні ніткі на цэўку і размінанні саматканага палатна поцягам.
Народны майстар Алена Міхед прадэманстравала для дзяцей майстар-клас па ткацтве на кроснах.
🌾Юныя наведвальнікі залы з захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і з ахвотай прымалі ўдзел у вясёлых гульнях.😃😊👍
🌿ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌿

‼️ФОТАФАКТ‼️

У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў для вучняў 3 "В" класа Сярэдняй школы №9 імя І.М.Сухамліна г.Слоніма праведзены арт-час у рамках выстаўкі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва творчых работ сямей Новік, Філітовіч, Руткоўскіх, Салейка "НАША СЯМ'Я - НАША МАСТАЦТВА", прысвечанай Міжнароднаму дню сям'і.
🌿Дзеці з захапленнем разглядалі творчыя работы таленавітых майстроў, выкананыя ў розных творчых тэхніках.
У дзіўных калекцыях сямей адчуваецца пераемнасць пакаленняў ад старэйшага да маладога.

🌿Сямейная творчасць аб'ядноўвае!