КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
327 subscribers
55.7K photos
1.59K videos
89 files
3.56K links
Download Telegram
✨ ТРАДЫЦЫІ ПРОДКАЎ ЗБЕРАГАЕМ РАЗАМ! ✨
🌞 З мэтай папулярызацыі народнай культуры сярод падрастаючага пакалення спецыялісты Жыровіцкага цэнтра культуры правялі для дзяцей цікавую фальклорную праграму “Гуканне вясны”. 🌿
🌞 Вядучыя разам з дзецьмі ўпрыгожвалі яркімі стужкамі “веснавое кола”, вадзілі вясёлыя карагоды і спявалі вяснянкі.
🌞 Не абышлося і без забаўляльных гульняў.
🌞 Кожны змог дакрануцца да багатай спадчыны беларускага народа, адчуць сябе часткай абраду.
🌿ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌿

✨У выставачнай зале Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры праведзена інтэрактыўная праграма "Ад мінулага да сучаснага" для старэйшых груп Дзіцячага сада №5 г.Слоніма.
🌿Спецыялісты аддзела паказалі малым наведвальнікам наколькі багата традыцыйная беларуская культура:
старажытныя прадметы быту нашых продкаў, шматлікую калекцыю народнага тэкстылю, працэс ткацтва на сапраўдных старажытных кроснах, цудоўную калекцыю работ сучасных майстроў Слонімшчыны і правялі вясёлыя гульні.

✨Дзеці былі ў захапленні!😃😄😊👍❤️✨