КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
53.8K photos
1.49K videos
89 files
3.44K links
Download Telegram
https://slonimlibkolas.by/турнір-эрудытаў-знаўцы-роднай-мовы/
🗓Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вучні ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Слоніма» прынялі ўдзел у турніры эрудытаў «Знаўцы роднай мовы».
📚Бібліятэкар аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы А. В. Бэркус арганізавала для іх цікавыя віктарыны: «Складзі фразіалагізм», «Перакладчык», а таксама конкурс «Прадоўжы твор», дзе трэба было адгадаць вядомыя творы беларускіх пісьменнікаў.
Усе ўдзельнікі прадэманстравалі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць, пацвердзіўшы любоў да роднай мовы.
📖 У завяршэнне мерапрыемства дзеці азнаёміліся з тэматычнай выставай «Родная мова – крыніца празрыстая».
📚19 февраля в филиале «Интегрированная библиотека агрогородка Василевичи» прошла экскурсия «Какие книги мы возьмём с собой». 📚
📍Библиотеку посетили школьники ГУО «Поречская базовая школа Слонимского района». Библиотекарь познакомила ребят с правилами пользования библиотекой, с фондом, тематическими полками, книжными выставками и имеющимися в библиотеке периодическими изданиями для детей. Старалась научить юных читателей ориентироваться в библиотечном пространстве и вызвать ещё больший интерес к книге.
📚Ведь книги дарят людям огромный мир, заманчивый, интересный и открывают перед человеком увлекательные горизонты разных жанров: сказки, рассказы, повести, былины, стихи, потешки, пословицы и поговорки.
📖Завершилась встреча тем, что каждый участник самостоятельно выбрал понравившуюся книгу для домашнего чтения.
АЖУРНЫ ЦУД

У рамках раённага праекта "Вторая молодость души" сталыя ўдзельніцы народнай студыі выяўленчага мастацтва далучыліся да Тыдня роднай мовы!
Кіраўнік калектыву Руткоўская Людміла Георгіеўна правяла для студыйцаў майстар-клас па выцінанцы "Жывая спадчына: ад мінулага да будучыні".
Пад чулым кіраўніцтвам Людмілы Георгіеўны, звычайная папера па-сапраўднаму "ажывала" у руках жанчын!
З вялікім натхненнем і захапленнем удзельніцы слухалі цікавыя апавяданні кіраўніка пра адну з найкаштоўнейшых беларускіх традыцый!
Як носьбіт практык беларускага мастацтва выцінанкі, Руткоўская Людміла Георгіеўна надае шмат працы па яго захаванню і папулярызацыі, і мерапрыемства ў Тыдзень роднай мовы з'яўляецца таму выдатным пацверджаннем!
ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

🌿У выставачнай зале
"Ад мінулага да сучаснага" спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў правялі інтэрактыўную праграму для вучняў 4 "А" класа Сярэдняй школы №3 г.Слоніма.
🌿Дзеці азнаёміліся з прадметамі быту нашых продкаў, прынялі ўдзел у майстар-класе па навіванні ніткі на цэўку.
А найбольшую зацікаўленасць вызваў старажытны працэс стварэння палатна - ткацтва на кроснах, які дэманстравала Народны майстар Алена Міхед.
🌿Юныя наведвальнікі выставачнай залы з захапленнем разглядалі творчыя работы сучасных майстроў Слонімшчыны і з ахвотай прымалі ўдзел ў вясёлых гульнях.😊👍