КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
55.8K photos
1.6K videos
89 files
3.57K links
Download Telegram
💫 Напярэдадні Вадохрышча, калі завяршаецца калядны цыкл, у аграгарадку Сянькоўшчына Слонімскага раёна прайшоў абрад «Падсаджванне Каляды на дуб».

— Гэты рытуал — не проста даніна мінуламу, а шчырая размова з прыродай і небам. Узнімаючы абрадавую кашу на галіны дрэва, людзі нібы адпраўлялі пасланне Богу: прасілі аб ціхім шчасці ў кожнай хаце, аб заступніцтве ад бед і аб тым, каб кожнае зерне ў будучыні прарасло багатым коласам, — расказалі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры.


✨ Каляды сышлі, пакінуўшы пасля сябе смак куцці і глыбокую веру ў тое, што год будзе лагодным і шчодрым!

🏛 Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам».