КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54K photos
1.5K videos
89 files
3.45K links
Download Telegram
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Концерт в Слониме! 29 ноября!! 17.00!! Ждем!!
‼️ВУЧОБА КАДРАЎ‼️

28 лістапада спецыялісты Слонімскага раённага цэнтра культуры арганізавалі раённы семінар-практыкум “ЗБЕРАЖЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФАЛЬКЛОРУ ПАСРОДКАМ ВЫВУЧЭННЯ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ, БЕЛАРУСКІХ ГУЛЬНЯЎ, АЎТЭНТЫЧНЫХ ПЕСЕНЬ, СТВАРЭННЕ КЛУБНЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ ФАЛЬКЛОРНАГА НАПРАМКУ”.
Праграма семінара была цікавая, насычаная і прадуктыўная.
На ім разглядаліся розныя тэмы – размаўлялі пра фальклорныя мерапрыемствы і калектывы Гродзенскай вобласці, пра элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны, пра захаванне традыцый як аснову нацыянальнай ідэнтычнасці, духоўнага адзінства і культурнай разнастайнасці Рэспублікі Беларусь, пра зберажэнне песенных традыцый і асаблівасці побытавага танца.
Запрошаны госць - Таццяна Геннадзьеўна Янушкевіч, метадыст аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці падзялілася вопытам работы сваёй мясцовасці.
‼️Семінар-практыкум “ЗБЕРАЖЭННЕ І РАЗВІЦЦЁ ФАЛЬКЛОРУ ПАСРОДКАМ ВЫВУЧЭННЯ ПОБЫТАВЫХ ТАНЦАЎ, БЕЛАРУСКІХ ГУЛЬНЯЎ, АЎТЭНТЫЧНЫХ ПЕСЕНЬ, СТВАРЭННЕ КЛУБНЫХ ФАРМІРАВАННЯЎ ФАЛЬКЛОРНАГА НАПРАМКУ” працягнуўся аўтэнтычнымі песнямі ў выкананні фальклорнага гурта “Вытокі” Васілевіцкага цэнтра культуры, беларускімі гульнямі і майстар-класам па вырабу птушак “вяснянак” ад народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы” Навасёлкаўскага цэнтра культуры і майстар-класам па побытавым танцам ад народнага вакальнага ансамбля “Славяначка” Сянькоўшчынскага цэнтра культуры.