КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
325 subscribers
54.1K photos
1.5K videos
89 files
3.45K links
Download Telegram
АБЛАСНЫ ФОРУМ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ

Майстар народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры (малады спецыяліст) - Марыя Зелянко і носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" - Людміла Руткоўская прынялі ўдзел у абласным форуме маладых спецыялістаў устаноў культуры клубнага і змешанага тыпу "Памяць народа ў надзейных руках", з прэзентацыяй сваёй творчасці і дэманстрацыяй майстар-класаў па традыцыйных рамёствах - дэкаратыўным роспісе па шкле і выцінанцы для ўдзельнікаў форума, які арганізавалі спецыялісты ДУК "Гродзенскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці".
Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел маладыя спецыялісты клубных устаноў Слонімшчыны - філіялаў Дзераўноўскі і Жыровіцкі цэнтры культуры.
Праграма форума была насычанай, разнастайнай і матывацыйнай, натхніла моладзь на пошук і ажыццяўленне новых творчых крэатыўных ідэй. ✏️📖👍
В Слониме большим концертом отметили День матери

https://www.slonves.by/v-slonime-bolshim-konczertom-otmetili-den-materi/
ТЫДЗЕНЬ БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ

У рамках маштабнага тыдня БАЦЬКОЎСКАГА КАХАННЯ ў Слонімскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры прайшоў майстар-клас па вышыўцы ад народнага майстра Рэспублікі Беларусь Алены Мікалаеўны Міхед для ўдзельнікаў дзіцячых гурткоў "Рукадзельніца", "Беларуская лялька", "Лянок" і іх бацькоў.
У кожнага атрымаліся цудоўныя закладкі вышытыя крыжом і працягам.🧶🪡

Народная творчасць аб'ядноўвае і збліжае пакаленні!👧👦👩‍🦳👵❤️👍