КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
330 subscribers
56.6K photos
1.66K videos
89 files
3.61K links
Download Telegram
💫АБЛАСНЫ ФЕСТЫВАЛЬ РЭГІЯНАЛЬНАГА ФАЛЬКЛОРУ “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ”💫

Народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра культуры, фальклорны гурт “ВЫТОКІ” Васілевіцкага цэнтра культуры і баяніст Валерый Праўдзік Сянькоўшчынскага цэнтра культуры прымаюць удзел у АБЛАСНЫМ ФЕСТЫВАЛІ РЭГІЯНАЛЬНАГА ФАЛЬКЛОРУ “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ” у г. Ліда.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💫Вяртанне да вытокаў💫

Народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры на ХХХІІ Дне беларускага пісьменства ў г. Ліда.
💫ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ💫

🏆НАШЫ ЎЗНАГАРОДЫ🏆

На АБЛАСНЫМ ФЕСТЫВАЛІ РЭГІЯНАЛЬГАГА ФАЛЬКЛОРУ “ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ”фальклорны гурт “Вытокі” Васілевіцкага цэнтра культуры атрымаў Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Дарослы фальклорны калектыў”.
А народны фальклорны калектыў “ЧАРАЎНІЦЫ-КАРАВАЙНІЦЫ” Навасёлкаўскага цэнтра атрымаў Дыплом за ўдзел.
✨ПА ШЛЯХУ ТВОРЧАСЦІ ДА ПОСПЕХУ✨

🏆НАШЫ ЎЗНАГАРОДЫ🏆

✨На абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" у рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства у г.Ліда адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў за ўдзел у абласной выстаўцы-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Гарадзенскі сувенір".
Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Лепшае пано ў тэхніцы саломапляцення і аплікацыі саломкай" ўзнагароджана Анастасія Зелянко - загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры (майстар па аплікацыі саломкай) ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры".
✨Віншуем майстра і жадаем творчых поспехаў у справе адраджэння мастацтва аплікацыі саломкай.💐✨
✨ПАНЯМОННЯ ЖЫВАТВОРНЫЯ КРЫНІЦЫ✨

✨Спецыялісты Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК "Слонімскі раённы цэнтр культуры" прынялі ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору "Панямоння жыватворныя крыніцы" у рамках ХХХІІ Дня беларускага пісьменства.
✨Майстры прадставілі жыхарам, гасцям г.Ліда, экспертнаму журы лепшыя калекцыі сваіх творчых работ выкананых у беларускіх традыцыйных тэхніках- вышыўцы(Алена Міхед- Народны майстар Рэспублікі Беларусь па вышыўцы), мастацкай кераміцы(Юліана Васюхоўская), дэкаратыўным роспісе(Марыя Зелянко), вырабе традыцыйных лялек(Іна Пацынка), карункапляценні(Ірына Герасімчык), выцінанка (Людміла Руткоўская-носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі"), аплікацыі саломкай(Анастасія Зелянко- носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення"(аплікацыя саломкай)).
✨Прадэманстравалі майстар-класы па народных рамёствах, здзівілі вырабамі ручной работы і цікавай фотазонай.✨