КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
54.7K photos
1.54K videos
89 files
3.5K links
Download Telegram
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” прадоўжылася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына, яно акунула ўсіх удзельнікаў у атмасферу старажытных традыцый і народнай весялосці, дзе кожны мог дакрануцца да багацця нацыянальнай спадчыны.

🍃Госці з радасцю прымалі ўдзел у кумаванні, завіванні бярозкі, побытавых танцах, майстар-класе па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання Паўлаўскага каравая, а таксама смакавалі беларускія прысмакі і Траецкі каравай.

🍃Асаблівае зачараванне святу надалі выступленні творчых калектываў Слонімскага раённага цэнтра культуры, чые яркія нумары і задорныя песні напоўнілі паветра радасцю і натхненнем.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃 НАРОДНАЕ СВЯТА "ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ🍃

Народнае свята ў аграгарадку Сянькоўшчына было насычана майстар-класамі па традыцыйных рамёствах, якія праводзілі майстры аддзела рамёстваў: аплікацыя саломкай, ткацтва пояса, карункапляценне, выцінанка.
Таксама майстры запрасілі ўсіх жадаючых наведаць выстаўку-продаж вырабаў ручной работы, намаляваць аквагрым і сфатаграфавацца на фотазоне.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”.

🍃Такім цудоўным святам завяршыўся тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам”.