КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
328 subscribers
54.7K photos
1.54K videos
89 files
3.5K links
Download Telegram
🌿 Фальклорная праграма “Бярозавая карусель” - Вялікашылавіцкі цэнтр культуры.
🌿 ЗЕЛЯНЕЦ -
ВЯСНЫ КАНЕЦ!
🌿
Тыдзень традыцыйнай культуры “Спадчыну Слонімшчыны зберагаем разам” працягваецца.
З абрадам завівання бярозкі, траецкімі пірагамі і народнымі песнямі прайшла фальклорная праграма “Заўем бярозку белую” ў Міжэвіцкім цэнтры культуры.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃8 чэрвеня ў аграгарадку Сянькоўшчына прайшло брэндавае мерапрыемства - НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ”🍃

🍃Распачалося свята з абраду “ВАДЖЭННЕ КУСТА” - старажытнага рытуала, які сімвалізуе адзінства з прыродай і абнаўленне жыцця.
🍃Траецкі гурт з песнямі прайшоў па аграгарадку, віншуючы жыхароў са святам.
🍃А на падворках разгарнуліся традыцыйныя дзеянні - пажаданні, замовы на добры ўраждай, траецкія карагоды.
💫БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ💫

🍃НАРОДНАЕ СВЯТА “ЗЯЛЁНЫЯ СВЯТКІ” прадоўжылася на востраве каля возера ў аграгарадку Сянькоўшчына, яно акунула ўсіх удзельнікаў у атмасферу старажытных традыцый і народнай весялосці, дзе кожны мог дакрануцца да багацця нацыянальнай спадчыны.

🍃Госці з радасцю прымалі ўдзел у кумаванні, завіванні бярозкі, побытавых танцах, майстар-класе па вырабе “шышак” для ўпрыгожвання Паўлаўскага каравая, а таксама смакавалі беларускія прысмакі і Траецкі каравай.

🍃Асаблівае зачараванне святу надалі выступленні творчых калектываў Слонімскага раённага цэнтра культуры, чые яркія нумары і задорныя песні напоўнілі паветра радасцю і натхненнем.