КУЛЬТУРА СЛОНИМЩИНЫ
330 subscribers
57.1K photos
1.68K videos
89 files
3.64K links
Download Telegram
✨УДЗЕЛ У АБЛАСНЫМ ФЕСТЫВАЛІ-СВЯЦЕ “ТАНЦУЕМ ПА-ДАЎНЕЙШАМУ”✨

Юныя ўдзельнікі клубнай самадзейнасці Сянькоўшчынскага цэнтра культуры - Сядлецкія Яўген і Дзіяна, Чэкан Іван і Марыя - прынялі ўдзел у абласным фестывалі-свяце побытавых танцаў “ТАНЦУЕМ ПА-ДАЎНЕЙШАМУ” ў аг.Дзітва Лідскага раёна.
‼️ПЕРАМОГА НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ ФЕСТЫВАЛІ‼️

✨Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры стаў пераможцам у намінацыі
"Лепшая калекцыя выставачных работ фестывалю-кірмашу"
на XVI рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў
"ВЯСНОВЫ БУКЕТ" г.Мінск.💐✨
💫ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ💫

✨Маладое пакаленне Слонімшчыны актыўна знаёміцца з элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Слонімскага раёна✨

Сёння ў этнагасцёўню “Каравайніцкая” завіталі вучні пятага і шостага класаў з сярэдняй школы №7 горада Слоніма, каб дакрануцца да спадчыны нашых продкаў.
Удзельніцы народнага фальклорнага калектыву “Чараўніцы-каравайніцы» правялі для дзетак анімацыйную праграму “Цуда-печка”, дзе пазнаёмілі іх з гісторыяй знакамітых паўлаўскіх караваяў, побытам нашых бабуль і дзядуль, здзейсніўшы падарожжа па этнагасцёўні. Запрасілі ўсіх на майстар-клас па вырабе ўпрыгожванняў на каравай “Чароўныя шышачкі”, а таксама згулялі ў традыцыйныя гульні.