✨ВЯРТАННЕ ДА ВЫТОКАЎ✨
🌿Носьбіт элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" на Слонімшчыне - Людміла Руткоўская, правяла майстар-клас па выцінанцы для настаўнікаў Шылавіцкай сярэдняй школы.
🌿Людміла расказала ўдзельнікам мерапрыемства пра гісторыю ўзнікнення выцінанкі, яе віды і асаблівасці стварэння, прадэманстравала свае аўтарскія работы, якія вельмі ўразілі прысутных і натхнілі на заняткі творчасцю.🌿🌸🌿🌸🌿🌸🌿👍✨

🌾ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ🌾
Выставачную залу "Ад мінулага да сучаснага" Слонімскага аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры наведалі настаўнікі Шылавіцкай сярэдняй школы.
✨Падчас інтэрактыўнай праграмы госці даведаліся пра прадметы беларускага побыту, традыцыйныя рамёствы, убачылі працэс ткацтва на кроснах, паўдзельнічалі ў майстар-класах па размінанні саматканага льнянога палатна поцягам і навіванні ніткі на цэўку. Таксама пазнаёміліся з дзейнасцю сучасных майстроў Слонімшчыны і іх творчымі калекцыямі работ.
✨Згулялі ў пазнавальныя і вяселыя гульні - "Сімвалы роднай зямлі" і "Ручнік-паяснік".🌾😊👍